• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • Пашыраючы нашае сяброўства
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

Пашыраючы нашае сяброўства

Чацвер, 12 ліпеня | Тэзэ, царква Паяднання

Гэты тыдзень у Тэзэ вельмі міжнародны. Разнастайнасць прадстаўленая ў кожным моманце нашага жыцця: ў супольнае малітве з чытаннямі на розных мовах, падчас гавэнды ў маленькіх групах дзялення альбо групах працы, але ў першую чаргу, у асабістых сустрэчах, якія мы ўсе можам мець.

Пазней дзіцяці зачытае спіс усіх прысутных краін, што таксама ўключае краіны часцяком вельмі далёкія, адкуль паходзяць валанцёры, якія праводзяць у Тэзэ ўсё лета разам з тымі, хто прыехаў сюды на год. Іх прысутнасць вельмі істотная, таму я хачу выказаць гэтым вечарам ім сваю падзяку за іх заангажаванне.


Некалькі дзён таму ў нас была спецыяльная сустрэча, тут, у Тэзэ: другі раз адбыліся "выходныя для сяброўства" паміж 300 маладымі хрысціянамі і мусульманамі, якія маглі адкрыць адно аднаго для сябе ды стварыць багата путаў сяброўства.

Гэта быў знак надзеі на тое, каб быць здольным жыць разам гэтым дасвядчэннем братэрства, у той самы час будучы свядомым нашых адрозненняў. Калі мы трывала ўкарэненыя ў нашае веры, няма чаго баяцца дыялогу з тымі, хто думае іншым чынам ... магчымае нават сапраўднае сяброўства. Вось нашае дасвядчэнне.

Для мяне ў такім свеце, як гэты, падобныя магчымасці для сяброўства і дыялогу здаюцца быць неабходнымі. Сутыкнуўшыся з нарастаннем асцярог і лютасці, якія часцяком, здаецца, пераважаюць, дазвольма ў нашых адносінах з іншымі заўсёды рабіць выбар на карысць даверу.

Пашырайма нашае сяброўства! Ад усяго сэрца я хачу запрасціь вас да гэтае прыгоды. Мы не павінны перабываць у асяроддзі тых, хто ўжо блізкі да нас. Калі мы перасякаем межы, нашае жыццё становіцца больш поўным.


Усім нам патрэбнае пачуццё прыналежнасці, пачуваць сябе часткаю сям’і, групы, краіны. У той самы час у нас ёсць патрэба быць адкрытым на новыя гарызонты. Нашая тоеснасць бяднее, калі мы акрэсліваем кола, што адгарожвае нас.

Таму мы не павінны баяцца адкрывацца на новыя змены ў свеце, у тым ліку на змены нарастаючага разрыву паміж багатымі і беднымі.

Некаторыя формы галечы цалкам відавочныя. Але ёсць й такія формы беднасці, што меней заўважныя. Адной з іх з’яўляецца самотнасць. У нашых заможных краінах, нават сярод тых, хто матэрыяльна нічога не мае, ёсць такія, што задумваюцца над значэннем свайго жыцця; нібы да нічога не прыналежаць, яны чужынцы на зямлі. Якім чынам мы можам быць бліжэй да тых, хто пакутуе, і быць імі кранутымі?

На свеце таксама ёсць жанчыны, мужчыны і дзеці, што былі вымушаныя пакінуць свае кантыненты. Пэўны непакой стварыў у іх матывацыю да ўцёкаў. Гэты непакой больш моцны, чым усе бар’еры, што паўсталі, каб іх затрымаць.

Многія прыбылыя людзі выклікаюць у нас пачуццё небяспекі, страх зразумелы. Мы прагнем пераадолець страх, але тое не азначае, што ён знікне, тое значыць, што ён не зможа спаралізаваць нас. Мы не павінны дапусціць, каб чужынцам было адмоўлена ўвайсці ў нашую ментальнасць, бо адмова для іншых з’яўляецца насеннем варварства. Як хрысціяне мы маем памятаць, што мы ўсе чужынцы на зямлі.

Вось словы з Бібліі: мы чужынцы на зямлі. Мы ўсе пілігрымы на гэтае цудоўнае планеце (гл. Габрэяў 11:13), мы не маем тут дому назаўсёды, мы скіраваныя да нашае радзімы ў небе.


Зарарз я хачу перадаць слова сябру Тэзэ, Амайі, якая перабывае тут разам са сваёю сям’ёю, і якая працуе ў Рыме ў касцёльнае службе дапамогі бежанцам. Яна падзеліцца з намі некалькмі словамі пра свае абавязкі.


Амайя: Часцяком мы чуем навіны пра бежанцаў і мігрантаў, але ў тых навінах няма абліччаў. І яшчэ, гэтая мазаіка дзяцей, жанчын і мужчын складаецца з унікальных імёнаў і гісторый.

Пасля заканчэння факультэта права, я працавала юрыстам да спраў бежанцаў, спрабуючы знайсці для іх бяспечнае месца, а таксама, каб ім было нададзена права прытулку.

Дадаткова са сваёю ся’ёю мы маем гонар рэгулярна прымаць бежанцаў у сваім доме. Мы пазналі і палюбілі людзей з Сірыі, Емену, Маўрытаніі. Дзякуючы ім мы былі здольныя лепш зразумець, што здарылася ў іх краінах, прычыны, паводле якіх яны апусцілі свае дамы, а таксама культурную спадчыну, якую яны пакінулі.

Наш вопыт, які мы атрымалі, набагата большы, чым мы самі далі. Людзі, што згубілі ўсё, многаму нас навучылі. У іх застаецца духоўная і людская моц, што змяняе нас. Так, бежанцы - нашыя настаўнікі.

Наслядуючы Езуса, мы не павінны баяцца перасякаць культурныя, сацыяльныя і рэлігійныя межы нашых часоў, каб увайсці ў адносіны з іншымі, бо праз асабістае спатканне мы адкрываем скарбы, якія кожны бежанец прыносіць з сабою.

Дзякую! З вялікім энтузіязмам Амайя дапамагае нам пашыраць нашае сяброўства. А зараз Ісмаэль будзе зачытваць назвы ўсіх краін, якія прысутныя гэтымі днямі ў Тэзэ.

Ісмаэль: гэтыя кветкі для тых, хто прыехаў з Мексікі, Гватэмалы, Сальвадору, Гаіці, Дамініканскае Рэспублікі, Нікарагуа, Панамы, Калумбіі, Бразіліі, Балівіі, Чылі ды Аргентыны.

Для тых, хто прыбыў з Канады, ЗША і Новай Зеландыі.

Для тых, хто прыехаў з Румыніі, Славаччыны, Вугоршчыны, Грэцыі, Босніі-Герцагавіны, Харватыі, Чэскае Рэспублікі, Аўстрыі, Славеніі, Італіі, Ліхтэнштэйну, Швейцарыі, Францыі, Гішпаніі ды Партугаліі.

Для расейцаў, фінаў, шведаў, нарвежцаў, украінцаў, эстонцаў, летувісаў, палякаў, датчанаў, немцаў, галандцаў, бельгійцаў, брытанцаў ды ірландцаў.

А таксама для тых, хто прыбыў з Егіпту, Буркіна-Фасо, Нігерыі, Чаду, Судану, Дэмакратычнае Рэспублікі Конга, Уганды, Кеніі, Зімбабвэ ды ПАР.

Для ўдзельнікаў з Японіі, Карэі, Кітаю, Ганконгу і Макаа, Камбоджы, Інданэзіі, Усходняга Тымору, Індыі ды Мальдываў.

А таксама для іракцаў, сірыйцаў, ярданцаў, палестынцаў ды ліванцаў.


 [1]

Апошняе абнаўленне: 14 ліпеня 2018

Зноскі

[1] Здымкі: Vincent Bellec


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты