Ад 3 кастрычніка ў Рыме ў прысутнасці папы Францішка зноў сабраўся Сінод Біскупаў. Біскупы з усяго свету, эксперты, моладзь ды дэлегаты з розных Цэркваў сабраліся вакол тэмы “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. У якасці “спецыяльнага госця” нарады ў сінодзе прымае ўдзел Брат Алоіс.
З нагоды Сіноду ў кастрычніку ў Рыме адбудуцца дзве малітвы са спевамі Тэзэ, якія будуць адкрытыя для ўсіх ахвочых.
Нядзеля, 14 кастрычніка
а 19:30 у касцёле “Santa Maria in Campitelli” (Piazza Campitelli 9)
Аўторак, 23 кастрычніка
a 20:30 у базіліцы “San Marco l’Evangelista” на Piazza Venezia (Piazza di San Marco, 52)
Усіх тых, хто ў тым часе будзе ў Рыме і хацеў бы памаліцца разам з братамі, шчыра запрашаем!
Кантактная інфармацыя
Тэзэ ў Рыме/Taizé a Roma
(у перыяд з 03.10 па 28.10.2018)
(+39) 06 679 50 63