Даты
Прыбыццё: серада, 25 верасня, раніцаю
Ад’езд: нядзеля, 29 верасня, другая паловая дня
Падарожжа
Калі вы плануеце сваё падарожжа да Кейптаўна самалётам, перадусім скантактуйцеся з Тэзэ для рэгістрацыі, і чакайце на пацверджанне ад нас перад тым, як набываць квіткі. Калі тое будзе неабходным, можна прыляцець наконадні ўвечары за дзень да пачатку Сустрэчы...
Узрост
Удзел у Сустрэчы адрасаваны асобам ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, а таксама кіраўнікам моладзевых груп.
Засяленне
Удзельнікі будуць угошчаныя ў сем’ях горада, дзе таксама будуць спажываць сняданкі.
Пасілкі
Простыя пасілкі будуць прыгатаваныя апоўдні і ўвечары на цэнтральнай вуліцы. З сабою варта мець лыжку, кубак і пластыкавую шматразовую талерку.
Побыт перад Сустрэчаю
Тыя, хто прыбывае з іншых кантынентаў, могуць прыляцець за некалькі дзён раней перад Сустрэчаю, каб правесці гэтыя некалькі дзён паблізу Кейптаўна (ваколіца Заходне-Капскае правінцыі). Гэта будзе час прысвечаны сумеснаму жыццёваму дасвядчэнню разам з месцічамі, тое не будзе турыстычны візіт. Калі вы гэтым зацікаўленыя, пазначце тое ў сваёй рэгістрацыйнай форме і плануйце свой прылёт на 20 альбо 21 верасня.
Медыцынскія рэкамендацыі
У Кейптаўне клімат падобны да месцаў паўночнага міжземнамор’я: ўдзень не бывае занадта холадна, але ж уначы можа быць халаднавата.
Перад любою доўгаю паездкаю пераканайцеся, што вашае здароўе ў адпаведным стане, захапіўшы з сабою неабходныя лекі, калі вам тое патрэбна.
Тэрыторыя Кейптаўна вольная ад малярыі, таму няма неабходнасці папярэдніх адмысловых вакцынацый. Дзеля запазнання з надзейнае медыцынскае інфармацыяю, калі ласка, перайдзіце па гэтае спасылцы.
Пашпарт і віза
Асобы, што прыбываюць з іншых краін, маюць абавязак мець важны пашпарт. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь трэба мець візу.
Уладальнікам дыпламатычных, афіцыйных і службовых пашпартоў варта пазнаёміцца з наступнае інфармацыяю.
Абшчына Тэзэ можа выслаць вам ліст-запрашэнне, калі тое будзе патрэбна для запаўнення вашае візавае анкеты: дзеля гэтага трэба будзе паведаміць нам вашыя пашпартныя дадзеныя праз рэгістрацыйнае форму (альбо, іншы спосаб, выслаць нам адсканаваныя старонкі пашпарта з неабходнае інфармацыяю).
Грашовы ўнёсак
Удзел у коштах пакрывае пасілкі (абед і вячэра), транспарт (спецыяльныя аўтобусы) паміж цэнтральнае вуліцаю ды аколіцаю, дзе будуць жыць удзельнікі, арэндныя кошты намёта, а таксама іншыя кошты, звязаныя з арганізацыяю Сустрэчы.
Кошты Сустрэчы будуць зведзеныя да мінімума. Сем’і і мясцовыя цэрквы з прымаючае аколіцы прапануюць сваю гасціннасць задарма.
Грашовыя ўнёскі пакрываюць толькі частку расходаў на Сустрэчу. Таму, калі вы жадаеце фінансава падтрымаць Сустрэчу, ёсць магчымасць зрабіць большы ўнёсак, чым неабходна.
Краіна | Памер аплаты |
Паўднёвая Афрыка | 250 рандаў |
Іншыя афрыканскія краіны | Брак аплаты |
Іншыя краіны* | 50 € |
* Калі вы прылятаеце за некалькі дзён раней, варта да гэтае сумы далічыць яшчэ 20 €. |
Рэгістрацыя
Калі ласка, скарыстайцеся рэгістрацыйнае формаю онлайн дзеля таго, каб паведаміць нам як мага раней пра сваё жаданне ўдзельнічаць у Сустрэчы, нават, калі дэталі вашае паездкі альбо даты ці колькасць людзей у групе (калі вы маеце прывезці групу) пакуль не ўсталеныя дакладна.