TAIZÉ

Разважанні брата Алоіса

Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога

 

JPEG - 19.1 kb

“Ідучы праз пустыню”, трыпціх брата Сільвана з Тэзэ

Вялікі пост кіруе нашыя думкі да вобразу пустыні, на якой у самотнасці Езус правёў сорак дзён, альбо праз якую Божы народ крочыў цягам сарака гадоў. Калі надыходзілі гэтыя тыдні перад Вялікаднем, брат Ражэ любіў прыгадваць сабе аб тым, што тое не было часам на строгасць ці смутак, але хутчэй часам спявання радасці прабачэння. Ён уяўляў сабе Вялікі пост сарака днямі падрыхтоўкі дзеля паноўнага адкрыцця маленькіх веснавых хвілін у нашым жыцці.

На пачатку Евангелля паводле св. Мацвея, калі Ян Хрысціцель заклікае “Кайцеся!”, ён мае на ўвазе: “Звярніцеся да Бога!”. Сапраўды, цягам Вялікага посту мы хочам глядзець у кірунку Бога, каб атрымаць прабачэнне. Хрыстус перамог зло, а Ягонае сталае прабачэнне дазваляе нам аднавіць унутранае жыццё. Мы запрошаныя да навяртання: звярнуцца не да саміх сябе дзеля ўнутранага сузірання альбо індывідуальнае дасканаласці, але каб шукаць еднасці з Богам, а таксама камуніі з іншымі.

Звярніцеся да Бога! Праўда й тое, што ў заходнім свеце для некаторых людзей стала складаным верыць у Бога. Ягонае існаванне бачыцца ім у якасці абмежавання іх свабоды. Яны мяркуюць, што самі больш моцныя, каб будаваць уласнае жыццё. Тое, што Бог крочыць ля іх, здаецца ім неверагодным.

У мінулым годзе я наведаў нашых братоў, якія цягам апошніх трыццаці гадоў жывуць у Карэі. Па дарозе я з яшчэ іншым братам адбылі моладзевыя сустрэчы ў некалькіх азіяцкіх краінах. Што мяне ўразіла ў Азіі, дык тое, што малітва выглядае натуральнаю. Людзі, якія належаць да розных рэлігій, спантанічна моляцца ў паставе павагі ці нават любові.

Безумоўна, у тых грамадствах не існуе менш напружанасці ці праяў гвалту, як на Захадзе. Аднак пачуцце духоўнасці магчыма больш прымальнае, павага да цуду жыцця, да стварэння, канцэнтрацыя на таямніцы, на замагільным жыцці.

Якім чынам мы можам аднавіць нашае духоўнае жыццё праз адкрыццё і паноўнае навязванне адносінаў з Богам? Ва ўсіх нас перабывае прагненне бясконцасці. Бог стварыў нас з такім ікненнем да абсалютнага. Мы мусім дазволіць гэтаму натхненню жыць у нас!

Сярод спеваў Тэзэ ёсць адзін, што можа падтрымаць гэтае імкненне. Лірыка гішпанскага паэта, Луіса Расалеса, якога натхніў св. Ян ад Крыжа: “Мы ходзім у цемры, каб знайсці крыніцу, і толькі нашае прагненне асвтляе нас”. Для некаторых час Вялікага посту - гэта час, каб посціць. Але не аскетызм мае вартасць саму ў сабе, але ў кожным з нас ёсць жаданне глыбей, чым павярхоўная туга, больш важнае прагненне, і гэтае прагненне можа праліць святло на нашай дарозе.

Калі часам мы крочым у цемры альбо выглядаем, нібы крочым праз пустыню, тое не вядзе да ідэалу; мы ідзем за асобаю, за Хрыстом. Мы не асамотненыя, Ён крочыць перад намі. Наслядаванне Яго ўцягвае нас ува ўнутраную барацьбу, з рашэннямі, якія маюць быць прынятыя, з вернасцю на ўсё жыццё. У гэтай барацьбе мы не палягаем на нашай уласнай моцы, але мы аточваем сябе Ягонай прысутнасцю. Гэтая сцежка не акрэсленая адразу, што значыць быць таксама адкрытым на неспадзяванні, стварэнне з нечаканым.

І Бог не змушае сябе, каб паўторна выйсці ў дарогу разам з намі. Мы можам паверыць у тое, што магчымая еднасць з Ім, што ніколі не будзем стамляцца, каб аднавіць барацьбу. Мы не вытрываем, каб стаць перад Богам у лепшым святле. Не, мы пагаджаемся, каб рухацца наперад нібы бедныя людзі Евангелля, што спадзяюцца на Божую ласку.

Вялікі пост - гэта час, што запрашае нас да дзялення. Ён вядзе нас да пачуцця, што без згоды на адданне нечага і ўчынення гэтага па прычыне любві, няма духоўнага росту. Аднойчы, калі Ён перабываў на пустыні, Езус, узрушаны спачуваннем да тых, хто пайшоў за Ім, размножыў пяць хлябоў і дзве рыбы, каб накарміць усіх. У сваю чаргу, а якія знакі дзялення можам здзейсніць мы?

Евангелле заклікае да сціпласці жыцця. Яно заклікае нас змясціць нашыя ўласныя жаданні пад кантролем, каб дамагчыся поспеху ва ўсталяванні абмежаванняў, але не з прынукі, а па выбары. Гэты заклік становіцца вельмі слушным сёння, і не толькі на ўзроўні асобы, але для жыцця грамадства. Свабодны выбар сціплага ладу жыцця дазваляе тым, хто прывілеяваны ў гэтай гонцы, здабыць тое, што залішняе для іх, каб спрычыніцца да барацьбы з беднасцю, якія з ёю сутыкнуліся, якія нечага пазбаўленыя.

Цягам гэтага часу Вялікага посту давайце адважымся перагледзець наш лад жыцця, не змушаючы да пачуцця віны тых, хто меней чыніць, але дзеля салідарнасці з абяздоленымі. Евангелле заклікае нас да свабоднага дзялення, пакуль усё астатняе будзе ўсталявана ў простай прыгажосці стварэння.

Апошняе абнаўленне: 6 March 2019
Дзённік “La Croix” звярнуўся да брата Алоіса, каб той напісаў некалькі разважанняў на хрысціянскія святы і ўрачыстасці цягам 2008-2009 гг.