TAIZÉ

Пытанні асабістае бяспекі

 
У 2010 годзе была апублікаваная гэтая старонка, каб нагадаць і падаць некаторыя знакі аб бяспецы і абароне людзей. Важна, каб кожны і кожная змаглі прачытаць іх перад наведваннем Тэзэ. Акрамя таго, на працягу многіх гадоў, усе ўдзельнікі сустрэчы атрымліваюць пры размяшчэнні праграмы і практычную інфармацыю, якая ўключае ў сябе большую частку таго, што абмяркоўваецца ніжэй у адносінах да пытанняў асабістае бяспекі.

Для многіх Тэзэ гэта месца даверу. Кожны мае пераканацца ў тым, што Тэзэ з’яўляецца бяспечным месцам для тых, хто прыязджае сюды. Асаблівым чынам Супольнасць лічыць на адказнасць і пільнасць кіраўнікоў груп.

Бяспека

З нагоды спецыяльных мер бяспекі, якія актуальна абавязваюць ва Францыі, месцы, дзе збіраецца шмат людзей, знаходзяцца пад асабліваю аховаю, часцяком, пад аховаю вайсковых патрулёў.

Увесь багаж мае быць падпісаны і ніколі не пакідацца без нагляду. Мы просім кожнага не заносіць торбаў альбо заплечнікаў у храм. Каманда моладзі ля ўваходу мае ўпэўніцца, каб тыя інструкцыі выконваліся.

Мы будзем удзячныя, калі госці не будуць па-асобку задзіць аддаленымі ад вёскі сцежкамі.

Асабістая бяспека

Калі табе стала вядома, што нейкая асоба стала ахвяраю сексуальнага гвалту альбо іншага кшталту лютасці, калі ласка, адразу ж паінфармуй пра тое, асабліва, калі тая асоба непаўнагадовая. Паразмаўляй з братам, які адказны за бяспеку ў Тэзэ, які ўвесь час даступны ў La Morada. Калі жадаеш, можаш паразмаўляць з кіраўніком сваёй групы, сястрою, што супрацоўнічаюць з братамі па прыёме моладзі альбо з асобамі, што адказваюць за першую медыцынскую дапамогу, якіх можна кругласутачна знайсці ў El Abiodh.

Пра кожны выпадак - новы ці даўні - можна паінфармаваць братоў Абшчыны па адрасе: protection taize.fr альбо з арганізацыяй, якая займаецца дапамогаю ахвярам, (ува Францыі пад нумарам тэлефону 119 «Allô Enfance en Danger», бясплатны нацыянальны нумар альбо нацыянальны нумар дапамогі ахвярам 08 84 28 46 37 – без дадатковых коштаў).

Можна зателефанаваць на нумар беларускай Агульнанацыянальнай гарачай лініі для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801 (штодзённа, з 08.00 да 20.00 беларускага часу). Беларуская інфалінія па бяспечным выездзе і знаходжанні за мяжой: 113 (са стацыянарных тэлефонаў у Беларусі), 7113 (з мабільных тэлефонаў). Альбо звярнуцца праз E-mail: consultation lastrada.by

Мы просім усіх людзей, што ўдзельнічаюць у сустрэчах, звяртаць асаблівую ўвагу на асобы, якія нейкім чынам паводзяць сябе падазрона, не звяртаючы ўвагі на тое, прымаюць яны ўдзел у сустрэчы ці не. Калі ласка, адразу ж паінфармуй нас у La Morada, калі заўважыш, што нехта ўжывае нароктыкі альбо злоўжывае алкагольнымі напоямі.

Апошняе абнаўленне: 6 March 2019