Сёння вечарам мне б хацелася выказаць асаблівую даніну павагі шматлікім выступоўцам за гэты тыдзень рэфлексіі. Мы вельмі ўдзячныя, што наш тыдзень разважанняў стаў магчымым, дзякуючы ўнёску шэрагу экспертаў і сяброў.
У прыватнасці, у гэтыя дні мы размаўляем з моладдзю, якая сабралася ў Тлемсене ў Алжыры. Яны праводзяць там тыдзень аналагічна праграме летніх тыдняў у Тэзэ.
Гэтаму тыдню папярэднічалі выходныя сяброўства паміж маладымі мусульманамі і хрысціянамі. Зараз мы разглядаем самыя розныя тэмы: прыём мігрантаў, адукацыя, міжрэлігійны дыялог, палітыка і эканоміка, і мы заўсёды хочам падыходзіць да іх вачыма веры.
Мне здаецца неабходным аб’яднаць духоўнае жыццё з салідарнасцю. Малітва і прыхільнасць да іншых - гэта два бакі адной рэчаіснасці.
Адзін з прыкладаў паходзіць з Евангелля, калі кніжнік запытаў Езуса, якое з прыказанняў найвялікшае, і Ён адказаў: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім” ды “любі бліжняга як сябе самога...” (Мц 22:37-39).
Мы вырашылі прапанаваць на гэтым тыдні спецыяльную праграму, каб вырушыць далей з пытаннямі экалогіі. У той час, калі кліматычная надзвычайная сітуацыя настолькі сур’ёзная, мы выслухалі навукоўцаў, актывістаў, палітыкаў і прадстаўнікоў грамадзянскае супольнасці.
Я думаю, што вашае пакаленне дапаможа нам усвядоміць, што ў нашым жыцці патрэбныя змены. У гэтым плане вельмі прыемна бачыць з’яўленне мноства масавых ініцыятыў, пры дапамозе якіх пэўныя людзі бяруць на сябе вельмі канкрэтныя абавязацельствы. І гэтыя ініцыятывы, як мне падаецца, усё больш і больш аказваюць уплыў на палітычным узроўні.
Кожны з нас запрошаны да таго, каб дзейнічаць на сваім узроўні. Каб перагледзець наш стыль жыцця, спрасціць тое, што можна спрасціць, уважліва ставіцца да прыгажосці тварэння, нам не трэба чакаць, калі палітычныя спраўцы пачнуць дзейнічаць.
Безумоўна, улічваючы надзвычайную сітуацыю, якая склалася сёння, дзеянняў выключна на індывідуальным узроўні недастаткова. Але гэта ўсё ж неабходны варунак пераменаў.
Улічваючы маштаб праблем, знішчэнне рэсурсаў нашае планеты, зніжэнне біяразнастайнасці, некаторыя асобы - й мы іх разумеем - падвяргаюцца спакусе. Са свайго боку, я лічу гэта знакам часу, калі вы гатовыя ўзяць на сябе абавязацельствы ў гэтым кірунку.
Давер Богу і хрысціянам у Хрыстусе Езусе, які жыў на нашай зямлі, падтрымлівае нас. Вера дае нам надзею, якая мацнейшая за страх перад будучыняю.
Сапраўды, дзякуючы даверу веры мы адкрываем, як Бог працуе праз сваё стварэнне, а таксама як Бог заклікае нас быць адказнымі за нашу цудоўную планету ... і за наступнае пакаленне.
Я хацеў бы зрабіць канкрэтную прапанову. У гэтую нядзелю (1 верасня) з ініцыятывы папы Францішка і патрыярха Барталамея пачнецца “Cезон Cтварэння”. Ці можам мы ў нашых шматлікіх мясцовых суполках прапанаваць пільную малітву за захаванне стварэння, якую, магчыма, папярэднічаў бы час разважанняў? Мы зможам паразважаць з вамі і зрабіць прапановы на нашае старонцы.
Так, будзьма ж заўсёды імкнуцца знайсці новую энергію ля вытокаў малітвы ва ўсіх нашых абавязках. Менавіта ў штодзённым абноўленым дыялогу са сваім Айцом Езус знаходзіў сілы, каб дапамагчы столькім людзям вакол Яго.
Заўтра ўвечары, як й кожную пятніцу, у нас адбудзецца малітва вакол крыжа. Гэта для нас напамін пра смерць Езуса і магчымасць прапановы для нас ускласці на Хрыста нашыя ўласныя цяжкасці ды цяжкія адчуванні, але таксама й пакуты нашае чалавечае сям’і.
Нарэшце, я хацеў бы паведаміць, што наступны тыдзень разважанняў для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў пройдзе роўна праз год, з 23 па 30 жніўня 2020 года. Перад гэтым я спадзяюся, што многія з вас выпрабуюць цеплыню польскае гасціннасці ва Уроцлаве з 28 снежня па 1 студзеня 2020 года.
Цяпер я хацеў бы перадаць слова Анастасіі, маладой валанцёрцы з Уганды, якая праводзіць лета з намі.
Мая краіна, Уганда, знаходзіцца ва ўсходняе частцы Афрыкі. Гэта адна з вядучых краін у свеце, якая размязціла ў сябе бежанцаў. Я моладзевы лідэр у маёй парафіі, а таксама дыяцэзіяльны каардынатар, я пачала працаваць валанцёрам у царкве з 10 гадоў.
У сувязі з хуткім ростам насельніцтва ва Угандзе моладзь сутыкаецца з шэрагам праблем, такімі як недахоп працы, прымусовы шлюб, непісьменнасць, галеча, адсутнасць прафарыентацыі. Маладыя вернікі вядуць асамотненую барацьбу, праязджаючы вялікія адлегласці да царквы, ідучы амаль па 5-6 кіламетраў, каб дабрацца да храма. Гэта прымушае моладзь губляць веру. Тым не менш, апроч усіх выклікаў, маладыя людзі ва Угандзе ніколі не здаюцца.
Канкрэтным прыкладам гэтага з’яўляецца тое, што мы пабудавалі невялікую капліцу для малітвы, а потым нам далі парафію, у выніку чаго мы зараз працуем са старымі людзьмі, каб збудаваць гэтую парафію. Мы таксама працуем у самой парафіяльнай царкве, кожную суботу прыбіраем вакол святыні ды кладзем цэглу, вядзем сельскую гаспадарку, каб забяспечыць ежаю нашага святара. Цяпер мы просім вас маліцца за нас у інтэнцыі пабудовы нашае царквы. Дзякуем, што зрабілі Тэзэ прыгожым месцам для ўзрастання нашае веры.
[1]