TAIZÉ

Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) 2019

 

Брат з Тэзэ ў два этапы наведае ААЭ ў кастрычніку ды лістападзе. Першая сустрэча будзе ахопліваць спатканне з моладдзю з розных краін (Пакістану, Бангладэш, Шры-Ланкі, Індыі, Філіпінаў, а таксама з некаторых афрыканскіх дзяржаў), што знаходзіцца ў Эміратах з нагоды іх працы альбо навучання. Гэта будзе першы візіт у ААЭ на запрашэнне Вікарыяту Паўднёвае Арабіі. Багата маладзёнаў рэгулярна сустракаюцца і ўжо рыхтуюцца да трох малітваў, якія ў лістападзе пройдуць у Дубаі, Эль-Айн ды Абу-Дабі.

Другім этапам будзе правядзенне братам малітвы ў трох розных гарадах. Так, 14 лістапада малітва адбудзецца ў Эль-Айн (для моладзі з Абу-Дабі ды Эль-Айн); 15 лістапада пройдзе малітва ў Дубаі (для моладзі з Дубаю, Джабаль-Алі ды Шарджы), а 16 лістапада малітву правядуць у Абу-Дабі.

Ніжэй пададзеныя дэталі:

14 лістапада
Час: 19:30-21:30
St. Mary’s Catholic Church
PO Box 15645
Al Ain
Кантактная асоба: Eugene Pereira: +971 50 806 5626

15 лістапада
St. Mary’s Catholic Church
Bishop Gremoli Hall
247, Oud Medha Road
Bur Dubai Dubai.
Кантактная асоба: Orlando Fernandez: +971 50 727 7692

16 лістапада
Малітва ў каталіцкім касцёле ў Абу-Дабі
(час і дэталёвая інфармацыя пра малітву з’явяцца пазней)

Апошняе абнаўленне: 19 верасня 2019