TAIZÉ

Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

 

JPEG - 226.1 kb

Ва Уроцлаве, дзе 42-ая Еўрапейская моладзевая Сустрэча Абшчыны Тэзэ сабрала разам каля 15 000 маладзёнаў з усяго кантынента, прыёр Тэзэ, брат Алоіс, абвесціў, што наступная Еўрапейская Сустрэча пройдзе ў Італіі, у горадзе Турын, з 28 снежня 2020 г. па 1 студзеня 2021 г. Як пра тое было ўжо абвешчана раней, Сустрэча перанесена на 2021 г.

PNG - 30.8 kb

Мітрапаліт Турына арцыбіскуп Чэзарэ Насілья, які надаслаў запрашэнне, адмыслова з гэтае нагоды прыехаў да Уроцлава, каб прысутнічаць на абвяшчэнні горада новае Сустрэчы. Напрыканцы малітвы ён сказаў: “Абвяшчэнне братам Алоісам таго, што праз год Турын будзе чарговым этапам Пілігрымкі Даверу на зямлі напаўняе нашыя сэрцы радасцю і эмоцыямі. Я прагну ад імя ўсёй Турынскай архідыяцэзіі ды ўсіх хрысціянскіх канфесій у нашым рэгіёне выказаць сваю шчырую падзяку брату Алоісу і Абшчыне Тэзэ. Для нас гэта важнае абвяшчэнне, што пацвярджае трывалую сувязь, але ў той жа час з’яўляецца вынікам доўгага сяброўства з Супольнасцю Тэзэ”.

Тое спатканне будзе першым у гэтым горадзе, але ўжо сёмаю падобнаю Сустрэчаю, якая пройдзе на тэрыторыі Італіі, пасля сустрэч у Рыме (1980, 1982, 1987 і 2012), а таксама ў Мілане (1998 і 2005).

На YouTube можна праглядзець афіцыйнае прэзентацыйнае відэа Taizè-Torino 2020.

Апошняе абнаўленне: 2 January 2020