TAIZÉ

Пілігрымка на Святую Зямлю

Пасланні царкоўных лідараў

 

Пасланне Яго Свяцейшаства Тэафіла ІІІ, праваслаўнага Патрыярха Ерузалема

Яго Свяцейшаства Патрыярх Ерузалема Тэафіл ІІІ дабраслаўляе ўсім маладзёнам, якія рыхтуюцца да пілігрымкі на Святую Зямлю ў лютым 2021 г., кіраванаю Абшчынаю Тэзэ ў супрацоўніцтве з Экуменічным інстытутам у Тантур.

Прыязджаючы да краіны, дзе пражываў і навучаў Езус, абвяшчаў Божае Валадарства, быў укрыжаваны і ўваскрос з памерлых, вы будзеце мець магчымасць дайсці да самых вытокаў хрысціянскае веры.

Тут жылі першыя сведкі ўваскрослага Хрыста. Парафіі ды сем’і будуць з радасцю вітаць вас на Святой Зямлі, калі вы будзеце вывучаць, якім чынам умацаваць веру ўва Уваскрослага Пана. Дзякуючы гэтаму вопыту гасціннасці, а таксама дзяленню з іншымі, вы пазнаёміцеся з самаю старажытнаю Царквою на свеце.

Няхай наш Пан і Збаўца, Езус Хрыстус, будзе з вамі на час падрыхтоўкі да гэтае пілігрымкі.


Пасланне Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа П’ербатысты Піцабалы OFM, лацінскага Патрыярха Ерузалема

Дарагі браце Алоіс,

з вялікім задавальненнем я даведаўся пра ваш план узначаліць пілігрымку на Святую Зямлю ў траўні 2022 г., а са мною ўзрадаваўся ўвесь Лацінскі Патрыярхат, каб прыняць яе ды ўдзельнічаць у ейным плёне.

Нашыя парафіі ды сем’і з радасцю адчыняць вам дзверы. Гасціннасць у гэтае частцы свету - важная рэальнасць, пра якую неаднакроць узгадваецца ў Бібліі. Таму я не хвалююся з гэтае нагоды!

Ваш прыезд з моладдзю з Еўропы ды іншых краін стане для вас магчымасцю адкрыць для сябе не толькі месцы, але і людзей - Жывыя Камяні Касцёла. Для нашых вернікаў гэта будзе магчымасць больш уважліва раскрыць магчыма іншы спосаб перажывання веры, што таксама будзе для іх выдатным вопытам. Мы будзем разам маліцца і разам вывучаць, якім чынам сёння мы можам быць сведкамі Хрыста, падтрымліваючы адзін аднаго.

Экуменічнае вымярэнне вашае Супольнасці ўяўляе таксама шанец для нас і дазволіць нам падчас гэтае падзеі працягваць наш шлях братэрства з іншымі Цэрквамі.


Пасланне Яго Эксцэленцыі Юсефа Амера Маты, Арцыбіскупа Галілейскага для Мелькіцкай каталіцкай дыяцэзіі Акі, Хайфы, Назарэта і ўсёй Галілеі

Дарагі Браце Алоіс і прыяцелі Тэзэ па ўсім свеце,
Дарагія ўлюбёныя дзеці Бога,

мяне вельмі кранула інфармацыя пра маючую адбыцца ў траўні 2022 г. пілігрымку ды візіт моладзі з Еўропы, а таксама іншых кантынентаў на Святую Зямлю.

Мы цешымся і радуемся прывітаць вас у дыяцэзіі, нашыя парафіі адкрыты і гатовыя прыняць вас у сем’ях, каб вы пазнаёміліся з жывымі камянямі Галілеі, якія з’яўляюцца пераемнікамі вучняў Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, Які крочыў сярод вёсак ў Галілеі і здзейсніў шмат цудаў.

Вы будзеце не толькі адчуваць сілу Жывога Божага Слова, але больш за тое, вы даведаецеся і цесна дакранецеся да веры гэтае хрысціянскае моладзі, якая змагаецца, але штодня жыве сваёю вераю праз добрую вестку аб тым, што наш Пан Езус Хрыстус уваскрос і перамог смерць.

Такім чынам, не бойцеся, набярыцеся адвагі, а мы з нецярпеннем чакаем, каб падзяліцца з вамі гэтым вопытам веры.


Апошняе абнаўленне: 24 February 2021