• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Разважанні на Вялікі пост
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Розная інфармацыя
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як прыгатаваць малітву?
      • Падрыхтоўка часу малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

Разважанні на Вялікі пост

Каб таварышыць падчас Вялікага посту, калі шэраг краін перажывае выпрабавальны перыяд і ўведзеныя пэўныя меры стрымлівання, на гэтае старонцы мы апублікуем нядзельныя разважанні.

Нядзеля, 22 сакавіка | 4-ая нядзеля Вялікага посту 2020 г.

Ян 9,1-12

Езус убачыў чалавека, які ніколі нічога не бачыў. Сутыкнуўшыся з нястачай жабрацтва і беднасцю, яго вучні пытаюцца аб праблеме зла: “Хто зграшыў, ён ці бацькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?”. Выходзячы ад зла па няшчасці спрабуюць патлумачыць зло нечаю віною. Ці дрэнна дзейнічалі бацькі, гаворыцца ў прымаўцы, якую цытуе Эзэхіэль: “бацькі елі недаспелы вінаград, а на зубах дзяцей аскома” (Эзх 18, 2)? А можа гэта сам сляпы нясе наступствы свайго граху? Не трэба шукаць тлумачэння ў тэорыі рэінкарнацыі, маўляў, гэтую ідэю мы знаходзім у прарока Осіі, што дзіця можа зграшыць ва ўлонні маці: “Якуб яшчэ ва ўлонні маці запыняў брата свайго” (Ос 12, 3).

Калі здараецца няшчасце, хвароба, зрыў, мы шукаем прычыны. І тое добра, бо калі мы іх знойдзем, мы можам потым змяніць і наладзіць свае паводзіны. У выніку нашых памылак мы можам нечага даведацца. Езус сказаў паралітыку, якога ацаліў: “Не грашы больш, каб не здарылася з табою чаго горшага” (Ян 5, 14).

Але ў сітуацыі нараджэння сляпым Езус адмаўляецца ад тлумачэння грахом: “Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя”. Ёсць беды, якія ні адна чалавечая віна не можа растлумачыць. Для COVID-19, як і для любога іншага няшчасця, павабна шукаць вінаватых. Ці мы ўжо не пачынаем абмяркоўваць, хто не зрабіў належнага, хто не запланаваў, хто не прыняў рашэння? Але ў нашым свеце заўсёды будзе невытлумачальная частка. Чаму дзіця нараджаецца інвалідам? Чаму з’яўляецца такі вірус?

Невытлумачальнае і недарэчнае нагадвае нам, што мы не з’яўляемся Богам. Мы створаныя істоты, а таму са сваёй натуры абавязкова абмежаваныя і недасканалыя. Пасля сустрэчы з Богам у буры, Ёў робіць выснову, што ў прасторах стварэння гэта не так шмат. Па чым кажа: “Таму я адракаюся ад тых слоў і каюся ў пыле і попеле” (Ёв 42, 6).

Але, калі для Езуса сустрэча сляпога чалавека не была падставаю для абмеркавання зла, тое не павінна таксама весці да адмаўлення. Тое становіцца магчымасцю “праяўлення Божых спраў”, каб “рабіць справы таго, хто паслаў Яго”. Езус аб’яўляе сябе і Бога Створцам. Таму што Божыя справы - гэта перш за ўсё стварэнне. Бог працаваў шэсць дзён, каб стварыць неба і зямлю і ўсё, што іх напаўняе.

“Бог бачыў, што ўсё, што Ён учыніў, было вельмі добрым”. Але ўсё не з’яўляецца вельмі добрым, калі чалавек жыве, не бачачы святла. Ужо пасля вылячэння паралітыка ў дзень суботы, у дзень скончанай працы, Езус аспрэчыў ідэю, што Бог скончыў сваю справу. Ёе сказаў: “Айцец Мой дзейнічае дагэтуль, і Я дзейнічаю” (Ян 5, 17). Місія Езуса палягае на тым, каб “выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу” (Ян 4, 34). Менавіта на крыжы Ён скажа: “Здзейснілася”. А з яго прабітага боку выцячэ жывая вада, якая абрашае, як чатыры райскія рэкі, усю зямлю.

Езус не аднавіў зрок былому сляпому, бо ніколі раней ён яго не меў. Ён не вылечыў яго - Ён скончыў сваё тварэнне. Ян дакладна параўноўвае акт Езуса са стварэннем. Падобна таму, як Бог уласнаю рукою сфармаваў чалавека з пылу зямлі, Езус зрабіў гразь з пылу ды сліны і змазаў рукой вочы сляпога.

Св. Ірыней Ліёнскі ідзе яшчэ далей. Ён сцвярджае, што Хрыстус - гэта Божая Рука, тая, што першапачаткова сфармавала чалавека і завяршыла сваю працу, адкрыўшы вочы сляпому. Ён піша: “Калі Езус меў справу са сляпым, ён аднавіў зрок не словам, а ўчынкам; чыніць тое не без прычыны ці выпадкова, але для таго, каб была пазнаная Божая Рука, якая на пачатку сфармавала чалавека (...) Бо тое, што майстар не здолеў сфармаваць ва ўлонні маці, Ён учыніў тое сярод белага дня, «каб выявіліся праз яго справы Божыя»” (Супраць ерасяў, V, 15,2).

Як й усім асобам, сляпым ад народзінаў, ці не бракуе нам рэчаў да здзяйснення, каб жыць у паўнаце таго, да чаго мы пакліканыя? Будзьма ж шукаць не столькі спосабам выкрыцця вінаватых у нашых недасканаласцях, колькі таго, што нам патрэбна. Здзейснім тое слухаючы голас Хрыста і выконваючы тое, што Ён нам кажа. Ён прыйшоў скончыць у нас тое, што было распачата Богам.


Нядзеля, 29 сакавіка | 5-ая нядзеля Вялікага посту 2020 г.

Эзэхіэль 37,11-14 | Ян 11,20-27

Можа здавацца дзіўным, што за пятнаццаць дзён да вялікага свята Уваскрасення Літургія прапануе нам два тэксты, дзе гэты непараўнальны Дзень прадстаўлены не проста як будучая падзея, але як жыццёвае абяцанне, якое займае сваё месца пасярод нашага штодзённага жыцця, пры ўсёй яго неадназначнасці.

Адбываецца так таму, што для нас, вучняў Езуса Хрыста, храналагічнае бачанне ўваскрасення, пры якой яно лічыцца кульмінацыяй “гэтага свету” ды ўваходам у “свет, які наступіць”, зусім не раскрывае яго глыбокага сэнсу. Парадаксальна, але Езус прымушае нас усвядоміць, што “канец свету” трэба шукаць не прыканцы часоў, а ўнутры нашага ўласнага свету. Езус уяўляе сабою сілу жыцця, ужо даступную, якая здольная пераўтварыць наш погляд, каб прымусіць нас у зусім іншым святле бачыць выпрабаванні і пакуты сучаснасці. Мы становімся крыху падобнымі да дыякана Стэфана, які падчас каменавання сучаснікамі ўсклікае: “Вось бачу нябёсы раскрытыя і Сына Чалавечага, які стаіць праваруч Бога” (Дзеі 7, 56).

Ключ да расшыфроўкі гэтай загадкі знаходзіцца ў гэтых светлых словах Хрыста, якія мы толькі што прачыталі: Я – уваскрасенне і жыццё. У еднасці з Ім, да якой мы імкнемся, ужо сёння ў нашае жыццё ўваходзіць трансфармацыйная сіла. Гэта дазваляе нам зразумець, што нават нашы пакутлівыя чаканні - гэта ўдзел у вялікай справе збаўлення. Як кажа святы Павел: “Цяпер я радуюся за вас у цярпеннях і дапаўняю недахоп у маім целе пакутаў Хрыста за Ягонае цела, якім ёсць Касцёл” (Каласянаў 1, 24).

Інакш кажучы, праз Хрыста тое, што было “Старым Запаветам”, пусты час, у якім бачацца ўласныя бездапаможнасць ды енкі пра адкупленне, на самай справе час поўны абяцанняў: абвяшчэнне палярнага ззяння, родавых боляў, ночы Раства. Навіна з’яўляецца нібы выбух энергіі, часцяком нязручная, якая выводзіць нас з канфармізму, якая парушае нашыя прагнозы і знішчае нашыя, магчыма, так добра запланаваныя праекты.

Такім чынам, у часы прарока Езэхіэля народ Ізраэля, спустошаны палітычнымі бедствамі, жыў у спусташэнні. “Мы як сухія косці, наша надзея памерла, нічога не застаецца рабіць”, - казалі людзі. І менавіта ў такім моманце мог адбыцца Божы цуд, новы пачатак, тое, чаго раней ніколі не было. Цвярдыні мусілі быць зраўнаныя да зямлі, каб мы маглі адкрыцца на Божую Навіну.

Падобна, перад абліччам смерці свайго брата, Лазара, Марту шкада. Безумоўна, яна захоўвае веру ва ўваскрасенне, але гэта будзе “ў апошні дзень”. Такім чынам, тое крыху тэарэтычна, бо часта наша вера, магчыма, як суцяшэнне, але ў рэшце рэшт далёкая ад рэчаіснасці цяперашняга жыцця і яго складанасцей. Езус імкнецца зняць яе з аблокаў, каб рашуча змясціць яе ў цяперашнім часе. Даверыўшыся яму, сённяшняе спусташэнне становіцца Божым днём, а смерць перамяняецца ў насенне жыцця і адкрывае нечаканую будучыню.

Наша глабалізаваная цывілізацыя перажывае крытычны момант. Раптам столькі пэўнасцей і звычак выйшлі з-пад кантролю, а мы сутыкнуліся з невядомай будучыняй. Існуе вялікая спакуса, як у гісторыі Ізраэля, каб бачыць у гэтым толькі разрыў і спяшацца вярнуцца да “нармалёвага жыцця”. Але ці можам мы пачуць у гэтым голас Хрыста, які кажа нам: “Хто верыць у мяне, знойдзе ў гэты пусты час, у гэтую святую для гісторыі суботу, натхненне, то бок подых Духа, каб ізноў пайсці ў новую зямлю?” Ці перад абліччам цяперашняга разладу мы не патрафім знайсці нязведаных шляхоў, якія дазволяць нам убачыць Царкву, якая б была месцам еднасці для ўсіх, каб стварыць больш чалавечае грамадства, край справядлівасці і салідарнасці? Ці ў часах смутку з новай вастрынёй мы не патрафім пачуць Хрыстуса, які кажа нам: “Тут і зараз, Я – уваскрасенне і жыццё; даверыўшыся Мне, Я прапаную вам магчымасць ператварыць ваша няякаснае існаванне ў месца Божае Прысутнасці? Толькі верце, а будзеце хадзіць са Мною па вадзе, там дзе знікае свет, а немагчымае становіцца рэальнасцю”.

Апошняе абнаўленне: 30 сакавіка 2020

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

Апошнія падзеі

27 снежня 2020 - 1 студзеня, Італія:
У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты
  • Раство і Новы год у Тэзэ