TAIZÉ

Суботнія тэматычныя сустрэчы

 
Сёлета прапануем вам вынаходлівую летнюю ініцыятыву: кожную суботу пасля абеду з Тэзэ будзе адбывацца трансляцыя тэматычнае сустрэчы.
  • Семінары будуць адкрытымі для грамадскасці і будуць транслявацца ў простым эфіры на старонцы Тэзэ ў Facebook, а таксама на гэтае нашае старонцы.
  • Варштаты адбываюцца кожную суботу а 18:30 (беларускі час), пачынаючы з ліпеня да канца жніўня.

Субота, 11 ліпеня

  • “Сузіранне (кантэмпляцыя) ў праваслаўнае традыцыі ды ў Тэзэ”
  • Сустрэча з айцом Ёанам Лена (Албанія/Нідэрланды), праваслаўным святаром

Субота, 18 ліпеня

  • Экалагічныя гавэнды ў сферы далейшае адукацыі - дасвядчэнне “Campus de la Transition”
  • Сустрэча з Сэсіль Рэнуар (Францыя), філосафам і манашкаю Рымска-каталіцкай жаночай кангрэгацыі Сясцёр Успення

Субота, 25 ліпеня

  • “Ад страху да мужнасці: захаванне надзеі ў трывожны час”
  • Сустрэча з Орсі Хардзі (Вугоршчына/Францыя)

Субота, 1 жніўня

  • “Вось чыню ўсё новае”. Адкрываючы новыя сувязі паміж верай і экалогіяй
  • Праводзяць валанцёры Тэзэ

Субота, 8 жніўня

  • “Заплануйце з вашым Богам будучыню, якую дае вам Бог”
  • Сустрэча з дзвюма манашкамі з рэлігійнага інстытуту Сясцёр св. Андрэя

PDF - 67.8 кб
en français


PDF - 56.5 кб
in English


Субота, 15 жніўня

  • “Надзея, што прыходзіць да нас з Уваскрасеннем Хрыста”
  • Сустрэча з братам Алоісам

Субота, 22 жніўня

  • “Аднаўляць лепей разам - салідарнасць у часы COVID-19 і пазней”
  • Сустрэча з Крыстофам Бэнам (Нямеччына/Швейцарыя)

Субота, 29 жніўня

  • Знакі надзеі ў цяжкія часы: маладзёны з усіх кантынентаў дзеляцца дасвядчэннем садідарнасці з апошніх месяцаў.
Апошняе абнаўленне: 23 жніўня 2020