TAIZÉ

Інтэрнэт-сямейная сустрэча | Абмен у групах "Onlineda"

 
Гэтая сустрэча прызначана для сем’яў, якія ўдзельнічалі ў Онлайн праграме і жадаюць падзяліцца сваім дасвядчэннем з іншымі сем’ямі. Падзея пройдзе 28-30 жніўня 2020 г.; яна адрасаваная сем’ям з дзецьмі ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў (варта зарэгістравацца толькі аднойчы, як уся сям’я, не трэба рэгістраваць кожнага па-асобку!).

Рэгістрацыя

  • Нядзеля, 23 жніўня - апошні дзень рэгістрацыі. Каб зарэгістравацца, калі ласка, скарыстайцеся гэтае формаю online.

Праграма

Пятніца, 28 жніўня

- У другой палове дня альбо бліжэй да вечара - пачатак праграмы першага дня Ной ды ізаляцыя ў каўчэгу : Спеў / Тэатр / Дзяленне па групах
- 20:30 - трансляцыя вечаровае малітвы, надаваная з Тэзэ, а перад ёю некалькі слоў павітання.

Субота, 29 жніўня

- 10:00 - першая сустрэча груп дзялення.
- 15:00 - сесія пытанняў і адказаў з камандаю Olinda (сустрэча праз Zoom)
- у другой частцы дня альбо бліжэй да вечара - праграма чацвёртага дня: Ад глупства да мудрасці: Спеў / Тэатр / Дзяленне па групах
- 20:30 - трансляцыя вечаровае малітвы з Тэзэ, пасля якой сустрэча ў Храме з братам Алоісам (трансляцыя з вёскі Тэзэ.

Нядзеля, 30 жніўня

- Раніцаю - ўдзел у хрысціянскіх нядзельных набажэнствах у краінах, дзе тое магчыма.
- Цягам апоўдня - другая сустрэча груп дзялення.
- 20:30 - вечаровая малітва з Тэзэ (трансляцыя).


Малыя групы дзялення для сем’яў

Нам бы хацелася прапанаваць сем’ям магчымасць удзельнічаць у невялікіх групах дзялення, не выходзячы з уласнага дома. Праграма разлічана на бацькоў і іх дзяцей ва ўзросце ад 3 да 14 гадоў. Бацькі нясуць поўную адказнасць за ўдзел у мерапрыемстве сваіх дзяцей.

  • Перад рэгістрацыяй, калі вы жадаеце прыняць удзел у сустрэчы, перадусім варта прачытаць правілы ўдзельнікаў User’s Charter альбо па-ангельску, альбо па-французску.
  • Для беспасрэднае рэгістрацыі, карыстайцеся гэтае спасылкаю online.
  • Калі вы хочаце адрэагаваць, зрабіць прапанову ці паведаміць пра недарэчныя паводзіны, калі ласка, напішыце нам па адрасе olindateam taize.fr.
Апошняе абнаўленне: 21 August 2020