Слова брата Алоіса
Дата 20 жніўня нагадвае нам пра пачатак паўстання пэўнае фундацыі, ідэя якой ужо спела ў сэрцы брата Ражэ цягам папярэдніх некалькіх гадоў, і якая пакрысе, крок за крокам, пераўтварылася ў пошукі, з багацьма памылкамі і спробамі, ваганняў і сумневаў, таго, што стала вырашальным для некалькіх братоў на Вялікдзень 1949 г. - манаскімі зарокамі. Той фундатарскі дынамізм брата Ражэ пазней праяўляўся цягам усяго ягонага жыцця, асаблівым чынам у напісанні “Règle”, а пазней й “Sources de Taizé”.
Варта паразважаць пра той спосаб захавання брата Ражэ, інспіруючыся ім: калі ён пакідаў свой край, каб прыбыць да Тэзэ, не меў загадзя задуманага плана, не ведаў, чаго Бог чакае ад яго на больш доўгую перспектыву, адзінае, што ён ведаў, што мусіць пачаць і быў гатовы здзейсніць першы крок. Робячы першы крок, мы адкрываем наступны, пасля чаго паступова працягваем шлях: гэта менавіта той працэс, які вёў яго праз усё жыццё, і акурат тое можа сімвалізаваць для нас дата 20 жніўня.
Малітва з 20 жніўня
Як і штодзённа, на нашае старонцы публікуецца малітва брата Алоіса.
Божа жывы, гэтага дня мы праслаўляем цябе за пакліканне, якое ты скіраваў да нашага брата Ражэ. 80 гадоў таму ён прыехаў да Тэзэ, маючы прагненне распачаць духоўнае жыццё ў рэгіёне, дзе мужчыны і жанчыны былі ахвярамі аднаго з пераломаў свету. Услед за ім ты запрашаеш нас быць сведкамі еднасці, каб хрысціяне маглі аб’яднацца і зрабіць свой унёсак, каб твой свет заззяў у чалавецтве.
Некаторыя артыкулы, вартыя ўвагі
Па-французску
- Інтэрвью брата Алоіса старонцы Каталіцкага касцёла ўва Францыі
- Артыкул для старонкі France 3 Bourgogne
- Артыкул для старонкі cath.ch
Па-італьянску
- Інтэрвью брата Алоіса для l’Osservatore Romano
Па-ангельску
- Артыкул для старонкі Vatican News