• >
  • Ля вытокаў веры >
  • Медытацыі і разважанні >
  • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса >
  • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Малітва
    • Трансляцыя малітвы з Тэзэ
    • Малітвы Брата Алоіса
      • Вялікдзень 2017: Малітва Брата Алоіса
    • 2015-09 (Святое Евангелле паводле Мацвея 13, 44-46)
    • Малітоўныя інтэнцыі
    • Моладзь і малітва ў Тэзэ
    • Вартасць цішыні
    • Як самастойна падрыхтаваць малітву?
      • Падрыхтоўка малітвы
      • Малітоўнае чуванне “Сезон Стварэння”
      • Падрыхтоўка месца для медытатыўнае малітвы
      • Роля іконы
  • Спевы
    • Медытатыўны спеў
    • Развучваючы спевы
  • Медытацыі і разважанні
    • Евангельскі Шлях ля крыніцы святога Стэфана
    • Артыкул брата Алоіса: Пяць гадоў пасля Laudato Si’
    • Вялікі пост 2020: Зварот брата Алоіса
    • Партрэты сведкаў Хрыста
      • Артыкул брата Алоіса: 75-я гадавіна смерці Дзітрыха Банхёфера
    • Разважанні на Вялікі пост
    • Кароткія тэксты з Тэзэ
      • 10. Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • Тыднёвыя разважанні Брата Алоіса
      • Аб’яўленне Пана: прыйдзіце і пакланіцеся Яму!
      • Вялікі пост: Радасць звяртання да Бога
      • Божая Даброць будзе мець апошняе слова
      • Вялікдзень 2017 / Разважанні Брата Алоіса: Сведкі ўваскрослага Хрыста
      • Унебаўшэсце 2017 / Разважанні брата Алоіса: Кіруймася да новых гарызонтаў
      • Шукаючы крыніцы надзеі
      • Гледзячы ў кірунку святла перамененага Хрыста
      • Зрабіце жыццё прасцейшым, каб патрафіць дзяліцца
      • Сяброўства Хрыста для ўсіх і кожнага
      • Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
      • Біблія - гісторыя пра Божую вернасць
      • Хрыстус заклікае нас быць разам, быць сімвалам Ягонага супакою сярод людзей
      • Духоўнае жыццё і сяброўства
      • Пашыраючы нашае сяброўства
      • У малітве нас прымае сам Бог
      • Перажываючы вопыт малітвы і сяброўства
      • Ідучы разам да крыніцаў радасці
      • Вялікі пост: спяваючы радасць прабачэння
      • Вялікдзень 2019: Хай узрастае радасць Уваскрасення!
      • Сёмуха 2019: Пераканайся, што Тэзэ застаецца месцам даверу
      • Радасны радыкалізм святога Францыска Асізскага
      • Зямля - каштоўны Божы дар
      • Хрыстус нашым супакоем
      • Адказнасць за нашую цудоўную планету
      • Няхай пральецца святло
      • Быць уважным на прысутнасць Бога ў нашым жыцці
      • Вялікдзень 2020: Надыходзіць новы світанак
      • Вырушайма насустрач адно аднаму
      • Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад
    • Пасланне на бягучы год
      • Брат Алоіс 2021: Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
      • Брат Алоіс 2020: Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў
      • Брат Алоіс 2019: Не забываймася на гасціннасць!
      • Брат Алоіс 2018: Невычэрпная радасць
      • Брат Алоіс 2017: Разам адкрываючы шляхі надзеі
      • Брат Алоіс 2017: Заклік да царкоўных лідараў на 2017 год
      • Брат Алоіс 2017: Разам да еднасці Еўрапейскага кантыненту
      • Брат Алоіс 2016: Мужнасць Міласэрнасці
      • У кірунку адзінае Еўропы - зямлі салідарнасці
      • 2006: Незавершаны ліст брата Ражэ
    • “Вельмі простая рэальнасць”
    • Разважаючы фрагменты Бібліі
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
    • “Вось Я ўчыню новае”
    • «Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»
    • “Ты вызвалена ад немачы сваёй”
 

Шукаючы ўнутранае сілы, якая дапамагае рухацца наперад

Серада, 28 кастрычніка | Тэзэ, Храм Паяднання

З канца мінулага тыдня багата вас з розных рэгіёнаў Францыі перабывалі ў Тэзэ з нагоды святаў Усіх Святых. Мы, браты, радыя прывітаць вас, асабліва зараз, у гэты вельмі складаны час крызісу са здароўем, які мы дасвядчаем.

Я таксама хацеў бы падзякаваць дарослым, якія суправаджаюць вас і якія так добра падрыхтавалі гэты сумесны побыт з вамі: святары і пастары, сёстры і свецкія асобы, адказныя за вашыя душпастарствы і школы. У гэты вечар я асабліва хацеў бы прывітаць Эксцэленцыю д’Орнэляса, арцыбіскупа Рэну, Эксцэленцыю Ульрыха, арцыбіскупа Лілю, а таксама Эксцэленцыю Хрысторы, біскупа Шартрскага, якія гэтымі днямі перабываюць з вамі.

З канца мінулага тыдня мяне й маіх братоў уразіла, наколькі вы дапамагаеце нам, захоўваючы санітарныя меры і прытрымліваючыся “бар’ерных жэстаў”, якія насамрэч з’яўляюцца праявам клопату пра іншых. Безумоўна, некаторыя з гэтых мер з’яўляюцца для нас цяжарам, але толькі такім чынам мы можам працягваць прымаць людзей у Тэзэ. Так што дзякуй усім ды кожнаму з вас!

Сапраўды, гэты перыяд, які мы перажываем, вельмі цяжкі. У дадатак да і без таго вялікіх сацыяльных праблем у многіх краінах, акрамя пагаршэння кліматычнай надзвычайнай сітуацыі паўсталі вялічэзныя выклікі, звязаныя з пандэміяй каронавірусу і яе разнастайнымі наступствамі.

У гэтым кантэксце некаторыя з вас задаюцца пытаннем: ці можна працягваць дома тое, чым мы спрабуем жыць тут? Ці магчыма надаль трываць у малітве і надзеі? У нас можа скласціся ўражанне, што мы пакінуты самі сабе, а Бог часам бывае далёка.

Мне здаецца, што асабліва для вас, маладзёнаў, сёння вельмі цяжка прадбачыць будучыню, нават самую блізкую. Многія вучацца ў школе ці ўніверсітэце без упэўненасці, што пасля будзе магчыма знайсці працу. Тады якім чынам манчыма збудаваць свае жыццёвыя планы?

Зразумела, у Тэзэ мы не маем простых рашэнняў. Але мы, браты, хацелі б, каб вы змаглі знайсці тут унутраную сілу, якая дазваляе вам смела глядзець у вашую будучыню. Калі падтрымка, прапанаваная нам грамадствам, хістаецца, усё больш істотным становіцца знайсці ў сабе ўнутраную сілу, якая дапамагае нам рухацца наперад.

Для таго, каб знайсці такую ўнутраную сілу, мне здаецца, заўсёды магчымы пэўны спосаб: скіраваць позірк на Езуса. Больш пазнаёміцца з Ім, адкрыць у Евангеллі сустрэчы, якія былі знакавымі для Ягонага жыцця, адкрыцца Яму сваімі радасцямі і смуткам, а пакрысе Езус стане сябрам, якому мы можам даверыць усё.

У маладосці Хрыстус зрабіў фундаментальны выбар, які кіраваў усім Ягоным існаваннем: увесь свой давер Ён паклаў у Божае любові. У сваю чаргу мы, менавіта праз жыццё Езуса, можам атрымаць гэтую любоў да Бога, якая пераўзыходзіць усё, што мы можам сабе ўявіць.

Падчас кожных выходных у Тэзэ мы ў супольнае малітве адсочваем велікодны шлях Хрыста: у пятніцу мы молімся вакол крыжа; у суботу маем у руках святло Ўваскрасення; у нядзелю мы адзначаем прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі. Паколькі амаль усе вы з’язджаеце ў пятніцу, мы планавалі правесці малітву вакол крыжа сёння ўвечары.

Звычайна гэтая малітва дазваляе ўсім ахвотным, хто таго прагне, пакласці чола на крыж, і такім чынам ускласці наш цяжар ды цяжар іншых перад Хрыстом. Сёння ўвечары з-за правілаў сацыяльнае дыстанцыяцыі мы не можам гэтага ўчыніць, але замест гэтага зробім нешта іншае. Не мы пойдзем да крыжа, але браты зараз пранясуць яго ў працэсіі праз Храм на знак таго, што ўваскрослы Хрыстус далучыцца да нас у нашых смутках і нягодах.

Разам з маімі братамі мы збіраемся маліцца ў гэтыя дні ў тых інтэнцыях, якія вы напісалі сёння і якія былі складзены каля крыжа.

І сапраўды, аднаўляючы з кожным днём гэты давер да Хрыста, мы можам атрымаць унутраную сілу і мужнасць трывання.

Нават сярод цяжкасцей, нават з вельмі малою упэўненасцю ў будучыні, мы можам працягваць нашае жыццёвае падарожжа крок за крокам, упэўненыя ў тым, што Ўваскрослы Хрыстус заўсёды суправаджае нас.

Апошняе абнаўленне: 29 кастрычніка 2020

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты