Рамеснікі з наваколля забяспечваюць Абшчыну інгрэдыентамі да печыва: мука паступае з суседняй мукамольнай фабрыкі, мёд - ад мясцовага пчаляра, а скрынкі вырабляе майстэрня з суседняе вёскі. Такім чынам, дадзены прадукт адпавядае экалагічнаму прынцыпу скарачэння ланцугоў паставак.
Выслухаўшы парады некалькіх вытворцаў бісквітаў, браты вывучылі і даведаліся пра розныя этапы вытворчасці. Супольнасць цяпер з задавальненнем прадстаўляе гэтае новае хатняе печыва: квадрацікі з Тэзэ.
Дэталі пажыўнасці
Мы прапануем два віды печыва:
- Хатняе печыва з мёдам Бургундыі
Інгрэдыенты: мёд, пшанічная мука, сметанковае масла, цукар, імбір, цынамон, цытрынавы араматызатар, соль, аніс
Мінімальная вага: 540 г.
- Пікантныя веганскія бісквіты са сланечнікавым насеннем
Інгрэдыенты: насенне сланечніка, сланечнікавы алей, пшанічная мука, соль, цукар
Мінімальная вага: 400 г.
Як замовіць
Наведайце старонку нашае віртуальнае крамы.
Увага: замова і дастаўка магчымыя выключна па тэрыторыі Еўразвяза.
Фільм пра выраб бісквітаў (па-ангельску)
Дызайн скрынкі