Ад 24 студзеня 2022 г. паводле абноўленых нормаў ува Францыі ўсе асобы, старэйшыя 16 гадоў, абавязаныя мець “пашпарт прышчэпак”. Гэта азначае наяўнасць аднаго з трох ніжэй пералічаных дакументаў:
сертыфікат аб прышчэпцы, поўны курс вакцынацыі (уключна з т.зв. бустэрнай дозай для ўсіх, старэйшых за 18 гадоў - трэцяя прышчэпка, атрыманая цягам сямі месяцаў ад другой дозы; з сярэдзіны лютага гэты тэрмін будзе скарочаны да чатырох месяцаў);
сертыфікат аб аздараўленні, атрыманы больш, чым за 11 дзён ад хваробы, але не старэйшы за шэсць месяцаў;
сертыфікат аб супрацьпаказанні да вакцынацыі.
Больш дэталёвую інфармацыю можна знайсці на гэтае старонцы (ангельская версія знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі і неўзабаве будзе размешчана ў сеціве), а таксама на гэтае старонцы.
- Напрыканцы кожнага тыдня ў Тэзэ будзе магчымасць правядзення PCR-тэсту для тых, каму гэта трэба для вяртання ў сваю краіну. (Для тых, хто не мае французскага нумара сацыяльнага страхавання, кошт будзе складаць прыблізна каля 50 €).
- Зразумела, няўхільнае выкананне ўсіх санітарных правілаў застаецца абавязковым і надаль вымагаецца ад усіх прысутных.