• >
  • Вакол свету >
  • Еўропа >
  • Еўрапейская сустрэча 2020 г. >
  • Парадак ранішніх малітваў
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Азія і Акіянія
    • Візіт братоў у Камбоджу
    • Візіт двух братоў у Інданэзію
    • Мужнасць Міласэрнасці на Філіпінах
    • Сустрэча ў Ганконгу - 2018
      • Жнівень 2018: Пілігрымка Даверу ў Ганконгу
      • Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018: Практычная інфармацыя
      • Ганконг 2018: Разважанні брата Алоіса
  • Блізкі Усход
    • Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) 2019
    • Ліван 2019: Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
    • 2017: Пілігрымка Даверу ў Егіпце
    • Егіпет 2017: Пілігрымка Тэзэ да хрысціян-коптаў
    • Егіпет 2017: Здымкі з пілігрымкі
    • Вясна 2018: Сакавіцкі візіт двух братоў у Ліван
    • 2017: Хрысціянска-мусульманская ініцыятыва надзеі ў паўночным Ліване
    • Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване (22-26 сакавіка 2019)
    • Бейрут 2019: Сведчанні моладзі
    • Бейрут 2019: Здымкі
    • Пілігрымка на Святую Зямлю
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Практычная інфармацыя
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Пасланні царкоўных лідараў
    • Пасля Пілігрымкі Даверу ў Егіпет
    • Бейрут 2019: Разважанні брата Алоіса
  • Малыя часовыя супольнасці
    • Малыя часовыя супольнасці ў Празе
    • Невялікія часовыя супольнасці
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў (мапа)
    • Малая часовая супольнасць Тэзэ на прадмесцях Ліёну
    • Месяц у Марока
  • Афрыка
    • Відэякліп: Падрыхтоўка да сустрэчы ў Катану
    • Катану 2016: Разам шукаючы шляхоў надзеі
    • Катану 2016: Здымкі
    • У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)
    • Візіт у Танзанію
    • Кенія 2019: Наведванне турмаў
    • Сустрэча ў Кейптаўне
      • Кейптаўн 2019: Разважанні брата Алоіса
      • Кейптаўн 2019: Рэха Сустрэчы
      • Кейптаўн 2019: Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
      • Кейптаўн 2019: Практычная інфармацыя
      • Кейптаўн 2019: Выклікі, звязаныя з Сустрэчаю
      • Разважанні
        • Тэзэ і Паўднёвая Афрыка
        • Арцыбіскуп Туту і Тэзэ
        • Кейптаўн 2019: Разважанні над цішынёю
        • Візіт ва Усходне-Капскае правінцыі
        • Разважанне: “Народзіны новага народа - гэта цяжкая барацьба” - Яко Бота
        • Разважанне: “Усё пачалося з кроку даверу...” - Джон дэ Грухі
        • Разважанне: “Сустрэча ў наступным годзе можа стаць месцам гаючай сілы..." Нтомбекхая
  • Амерыка
    • Малітвы са спевамі Тэзэ ў Панаме
    • Лацінская Амерыка 2020: Online-ініцыятывы
    • Пілігрымка Даверу на Карыбах
    • Візіт брата ў Аргентыну і Уругвай
  • Еўропа
    • Еўрапейская сустрэча ў Турыне
      • Відэа кліп: Кароткія ўводзіны да Еўрапейскіх Сустрэч
      • Еўрапейская сустрэча ў Турыне перанесена на снежань 2021 г.
      • Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
      • Запрашэнне ад Цэркваў у Турыне
    • Напрыканцы кожнага года
      • Уроцлаў 2019
        • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
        • Разважанні брата Алоіса
        • Падрыхтоўка да Сустрэчы ва Уроцлаве: Матэрыялы для малых груп дзялення
      • Мадрыд 2018
        • Разважанні брата Алоіса
        • Мадрыд 2018: Здымкі
      • Базэль 2017
        • Кастрычніцкі візіт братоў з Тэзэ ў Беларусь - 2017 (абноўлена)
        • Базэль 2017: Наступная Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Базэлі
        • Базэль: У сацыяльных сетках
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Базэль-2017: Здымкі
        • Еўрапейская Сустрэча ў Базэлі: Базэль: інфармацыя для патэнцыяльных валанцёраў, што жывуць у Польшчы
      • Рыга 2016
        • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
          • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
        • Рыга 2016: Фільм
        • Рыга 2016: Варштаты апоўдні
        • Групы з Беларусі, што зарэгістраваныя на Сустрэчу ў Рызе
        • Аб’явы пра будучыя сустрэчы
        • Рыга 2016: Здымкі
        • Разважанні брата Алоіса
      • Валенсія 2015
        • Малітоўныя разважанні
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Здымкі
    • Шукаючы крыніцы сапраўднае радасці - візіт брата з Тэзэ ў Польшчу
    • Еўрапейская сустрэча 2020 г.
      • Еўрапейская сустрэча: У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ online: Два магчымыя варыянты ўдзелу
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online: Мясцовыя ініцыятывы
      • Парадак ранішніх малітваў
      • Буклет са спевамі
      • Праграма
      • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
      • Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса
    • Львоў 2018
      • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
      • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
      • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
      • Відэа-звароты царкоўных лідараў
      • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
      • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
      • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
      • Львоў 2018: Здымкі
      • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
    • 2015: Пілігрымка ў Расію і Украіну
    • Беларусь
      • Восень 2016: Візіт у Беларусь
      • Беларусь, кастрычнік 2017 г.: Пашырэнне сяброўства з беларускімі хрысціянамі
      • 13-14 красавіка 2015: Візіт братоў з Тэзэ ў Менску
      • Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь, 2016 г.
    • Італія
      • З нагоды Сінода Біскупаў: Малітва Тэзэ ў Рыме
      • Разам з Турынам
    • Аўстрыя: Сустрэча ў Грацы
      • Грац 2018: Дзелячыся будучыняю
      • Грац 2018: Практычная інфармацыя
      • Грац 2018: Уступная праграма
    • Хаміна - горад супакою
    • Вугоршчына: Дапамагаючы бежанцам
    • Тэзэ ў Бруселі: Новыя шляхі даверу
    • Сусветныя Дні Моладзі 2016: Малітвы са спевамі з Тэзэ ў Кракаве
    • Румынія, Пасха 2016: Пілігрымка ў Бухарэст
      • Бухарэст, Пасха 2016: Здымкі з Пілігрымкі
      • Пілігрымка ў Бухарэст
    • РФ: Пілігрымка да другой вясны
    • 2016: Працягваючы пілігрымку ў Расію
    • Фінляндыя: Хаміна - горад супакою
Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online
 

Парадак ранішніх малітваў

На гэтае старонцы вы знойдзеце прапанаваны расклад для ранішняе малітвы на кожны дзень падчас сёлетняе Еўрапейскае сустрэчы напрыканцы года. Сама сустрэча адбудзецца ў вёсцы Тэзэ (для валанцёраў) і online. Прапанаваныя спевы - толькі парады: вы, вядома, можаце дапасаваць выбар кампазіцый да мясцовага кантэксту.

Панядзелак, раніца, 28 снежня

Спеў

— напрыклад, Venite, exultemus Domino

Псальм 72(71)

(напрыклад, з Alleluia 22)

  1. Божа, дай суд Твой каралю і сыну караля Тваю справядлівасць. Няхай судзіць народ Твой справядліва і прыгнечаных Тваіх паводле права.
  2. У дні Ягоныя закрасуе справядлівасць, і вялікі спакой, аж пакуль не знікне месяц.
  3. Каралі Тарсісу і астравоў прынясуць Яму дары, Каралі Аравіі і Сабы складуць даніну. І паклоняцца Яму ўсе каралі, усе народы будуць служыць Яму.
  4. Бо Ён вызваліць убогага, які Яго кліча, і прыгнечанага, які дапамогі не мае. Змілуецца Ён над бедным і ўбогім і душы бедных уратуе.
  5. І будзе жыць, і будуць даваць яму золата Аравіі. І будуць маліцца за Яго няспынна, і кожны дзень будуць Яго благаславіць.

Чытанне

Калі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, прыбылі ў Ерузалем мудрацы з усходу, кажучы: «Дзе народжаны Кароль юдэйскі? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерузалем з ім. Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе мае нарадзіцца Хрыстус. Яны сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля”».Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Ідзіце і дакладна разведайце пра Дзіця; калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму». Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. А зорка, якую бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над месцам, дзе было Дзіця. Убачыўшы зорку, яны вельмі ўзрадаваліся. Калі ўвайшлі ў дом, убачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго. Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міра. Атрымаўшы ў сне наказ не вяртацца да Ірада, адышлі ў сваю краіну іншай дарогай.
(Мацвея 2, 1-12)

Спеў

— напрыклад, The kingdom of God

Цішыня

Малітва

Езу, наш давер, тваё Евангелле нясе ў сабе надзею настолькі прыгожую, што мы б хацелі ісці да самага канца ахвяравання сабою, каб крочыць за Табой. І неадольна ўзнікае пытанне: дзе ж крыніца гэтае надзеі? Яна ў ахвяраванні сябе Табе, Хрыстэ.

Малітва вернікаў

(напрыклад, з Gospodi C)

  1. .О, Хрыстэ, Сыне Божы, Ты быў да пачатку свету і прыйшоў на зямлю, каб выратаваць нас усіх: зрабі нас сведкамі гэтай Добрай Навіны.
  2. .Сонца справядлівасці, Ты прамяняваў з сэрца Айца і асвяціў сусвет; прынясі святло ўсім, хто сядзіць у цемры ды ў цені смерці.
  3. Ты стаў малым дзіцяці і быў пакладзены ў яслях: аднаві ў нас прастату дзяцінства.
  4. Цар славы, Ты прыняў такую неймаверную знявагу: дай нам сэрцы бедных.
  5. Ты стаў нашым жывым хлебам і даў нам жыццё вечнае: пацеш нашыя сэрцы Тваёй Эўхарыстыяй.

Ойча наш

Спевы

— напрыклад, In the Lord (El Senyor) ды Jesu redemptor


Аўторак раніца, 29 снежня

Спеў

— напрыклад, Laudemus Deum

Псальм 112(111)

(напрыклад, з Alleluia 22)

  1. Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана і вельмі любіць Ягоныя запаведзі. Моцным будзе ягонае патомства на зямлі.
  2. Узыходзіць у цемры як святло для праведных ласкавы, міласэрны і справядлівы.
  3. Шчаслівы чалавек, які міласэрны і пазычае, які справядліва вядзе свае справы. Ён не пахіснецца ніколі, у вечнай памяці будзе справядлівы.
  4. Ён не пабаіцца дрэннай навіны, моцнае сэрца яго, якое спадзяецца на Пана. Умацаванае сэрца яго не будзе баяцца.
  5. Раскідаў, раздаў бедным; справядлівасць ягоная трывае навекі, моц ягоная ўзвысіцца ў славе.

Чытанне

Адзін кніжнік устаў і, выпрабоўваючы Яго, сказаў: «Настаўнік, што мне рабіць, каб атрымаць у спадчыну жыццё вечнае?» Ён адказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?» Той адказаў: «Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсёй моцаю тваёй, і ўсім розумам тваім, а бліжняга свайго, як самога сябе». Езус сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Так рабі, і будзеш жыць».
Але той, жадаючы апраўдацца, сказаў Езусу: «А хто мой бліжні?» На гэта Езус адказаў: «Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, пабілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў той дарогай і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, падарожны, натрапіў на яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: “Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся”. Як здаецца табе, хто з гэтых трох быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў?» Ён сказаў: «Той, хто паступіў з ім міласэрна». Тады Езус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі так».
(Лукі 10, 25-37)

Спеў

— напрыклад, Ubi caritas

Цішыня

Малітва

Божа вечнасці, адчыні ў нас брамы міласэрнасці. Мы разумеем, што воля тваёй любові - гэта не закон, выгравіраваны на каменных скрыжалях. Гэта пылаючая дабрачыннасць, запісаная ў нашых сэрцах.

Малітва вернікаў

(напрыклад, з Gospodi C)

  1. Няхай Твой супакой ззяе сярод нас, а Твая любоў вызваляе нас; Пане, Цябе просім.
  2. Вядзі сваю Царкву шляхам Евангелля; няхай Твой Святы Дух падтрымлівае ў ёй гасціннасць.
  3. Молімся за кіраўнікоў народаў; няхай у іх будзе воля абвяшчаць справядлівасць і свабоду.
  4. Молімся за ўсіх тых, хто захварэў, хто не можа атрымаць неабходную дапамогу; Цябе просім.
  5. Молімся за ўсіх, хто працуе з чужаземцамі ды самотнымі асобамі; Цябе просім.
  6. Молімся за нашу краіну і наш рэгіён, каб хрысціяне маглі быць сведкамі надзеі і стваральнікамі еднасці; Пане, Цябе просім.

Ойча наш

Спевы

— напрыклад, Christe, lux mundi ды Bless the Lord


Серада, раніца, 30 снежня

Спеў

— напрыклад, Confitemini Domino

Псальм 104(103)

(напрыклад, з Alleluia 22)

  1. Усе яны чакаюць, што Ты дасі ім есці ў свой час. Калі даеш ім, яны падбіраюць, калі раскрываеш руку сваю, яны насычаюцца дабром.
  2. Ты пасылаеш свайго Духа і паўстаюць яны, і Ты аднаўляеш аблічча зямлі.
  3. Няхай слава Пана трывае навекі, няхай Пан радуецца справам сваім.
  4. Буду спяваць Пану ўсё жыццё маё, буду спяваць Богу майму, пакуль я ёсць.
  5. Няхай будзе мілай Яму мая песня, і я буду радавацца ў Пану.

Чытанне

Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшыцеля, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень пазнаеце, што Я ў Айцу Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму». Юда, не Іскарыёт, кажа Яму: «Пане, як сталася, што Ты хочаш аб’явіцца нам, а не свету?» Езус сказаў яму ў адказ: «Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, а Айца, які паслаў Мяне.
(Яна 14, 15-24)

Спеў

— напрыклад, Tui amoris ignem

Цішыня

Малітва

Езу, наш супакой, Ты заўсёды прыходзіш да нас у Духу Святым. А ў глыбіні нашае душы прысутнічае здзіўленне з нагоды Тваёй прысутнасці. Наша малітва можа быць вельмі нэндзная, але Ты молішся ў самае цішыні нашага сэрца.

Малітва вернікаў

(напрыклад, з Gospodi C)

  1. Пане, учыні з нашага жыцця святыню Святога Духа; Цябе просім.
  2. Абдары кожнага з нас пладамі Святога Духа: любоўю, радасцю, супакоем, доўгацярплівасцю, дабрынёю, вернасцю; Цябе просім.
  3. Спашлі свайго Духа Суцяшыцеля ўсім, хто трапіў у бяду і няшчасце; Цябе просім
  4. Спашлі свайго Духа Суцяшыцеля ўсім, хто стаў ахвяраю несправядлівасці; Цябе просім.
  5. Захавай усе народы ад нянавісці і вайны; Цябе просім.
  6. Збяры ўсе народы подыхам Твайго Духа; Цябе просім.

Ойча наш

Спевы

— напрыклад, Let all who are thirsty come ды Da pacem… in diebus


Чацвер, раніца, 31 снежня

Спеў

— напрыклад, Laudate omnes gentes

Псальм 96(95)

(напрыклад, з Alleluia 22)

  1. Спявайце Пану новую песню, спявай Пану, уся зямля. Спявайце Пану, слаўце Ягонае імя!
  2. Абвяшчайце з дня на дзень Яго збаўленне; апавядайце між плямёнамі пра славу Яго, паміж усімі народамі цуды Ягоныя!
  3. Няхай радуюцца нябёсы і весяліцца зямля, няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе.
  4. Няхай усцешыцца поле і ўсё, што на ім, няхай усклікаюць тады ўсе дрэвы лясныя. Перад абліччам Пана, які прыходзіць.
  5. Пан прыходзіць судзіць зямлю. Ён будзе судзіць свет справядліва, а народы паводле сваёй праўды.

Чытанне

У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.
Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі».
(Мацвея 11, 25-30)

Спеў

— напрыклад, Wait for the Lord

Цішыня

Малітва

Божа ўсялякае любові, навошта чакаць, калі нашыя сэрцы зменяцца, каб ісці да цябе? Ты сам іх перамяняеш. Праз нашыя самыя глыбокія раны Ты садзейнічаеш узрастанню еднасці з табою. Праз гэта ўнутры нас шырока расчыняюцца брамы хвалы.

Малітва вернікаў

(напрыклад, з Gospodi C)

  1. Уваскрослы Хрыстэ, Тваё сэрца цешыцца, а душа весяліцца: суцеш усіх, хто жыве ў смутку.
  2. Уваскрослы Пане, Ты прыходзіш, каб перамяніць нашую істоту: распалі ў нас агонь Тваёй любові.
  3. Уваскрослы Пане, у Табе ўжо распачалося нашае ўваскрасенне на гэтай зямлі: распалі ў нас агонь Тваёй любові.
  4. Уваскрослы Пане, Ты прыходзіш, каб напоўніць нашыя сэрцы супакоем: распалі ў нас агонь Тваёй любові.
  5. Уваскрослы Пане,Твой Дух спальвае ў нас смутак: распалі ў нас агонь Тваёй любові.
  6. Уваскрослы Пане, Ты прыходзіш, каб з’яднаць нас разам у Тваім Целе — Царкве: распалі ў нас агонь Тваёй любові.

Ойча наш

Спевы

— напрыклад, Deus, Deus meus ды In resurrectione tua

Апошняе абнаўленне: 12 снежня 2020

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты