• >
  • Вакол свету >
  • Еўропа >
  • Еўрапейская сустрэча 2020 г. >
  • Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Азія і Акіянія
    • Візіт братоў у Камбоджу
    • Візіт двух братоў у Інданэзію
    • Мужнасць Міласэрнасці на Філіпінах
    • Сустрэча ў Ганконгу - 2018
      • Жнівень 2018: Пілігрымка Даверу ў Ганконгу
      • Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018: Практычная інфармацыя
      • Ганконг 2018: Разважанні брата Алоіса
  • Блізкі Усход
    • Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) 2019
    • 2017: Пілігрымка Даверу ў Егіпце
    • Егіпет 2017: Пілігрымка Тэзэ да хрысціян-коптаў
    • Егіпет 2017: Здымкі з пілігрымкі
    • Вясна 2018: Сакавіцкі візіт двух братоў у Ліван
    • 2017: Хрысціянска-мусульманская ініцыятыва надзеі ў паўночным Ліване
    • Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване (22-26 сакавіка 2019)
    • Бейрут 2019: Сведчанні моладзі
    • Міжнародная сустрэча ў Ліване
      • Ліван 2019: Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
      • Два гады таму ў Бейруце адбылася міжнародная экуменічная сустрэча
      • Бейрут 2019: Здымкі
      • Бейрут 2019: Разважанні брата Алоіса
    • Пілігрымка на Святую Зямлю
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Практычная інфармацыя
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Пасланні царкоўных лідараў
    • Пасля Пілігрымкі Даверу ў Егіпет
  • Малыя часовыя супольнасці
    • Малыя часовыя супольнасці ў Празе
    • Невялікія часовыя супольнасці
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў (мапа)
    • Малая часовая супольнасць Тэзэ на прадмесцях Ліёну
    • Месяц у Марока
  • Афрыка
    • Відэякліп: Падрыхтоўка да сустрэчы ў Катану
    • Катану 2016: Разам шукаючы шляхоў надзеі
    • Катану 2016: Здымкі
    • У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)
    • Візіт у Танзанію
    • Кенія 2019: Наведванне турмаў
    • Сустрэча ў Кейптаўне
      • Кейптаўн 2019: Разважанні брата Алоіса
      • Кейптаўн 2019: Рэха Сустрэчы
      • Кейптаўн 2019: Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
      • Кейптаўн 2019: Практычная інфармацыя
      • Кейптаўн 2019: Выклікі, звязаныя з Сустрэчаю
      • Разважанні
        • Тэзэ і Паўднёвая Афрыка
        • Арцыбіскуп Туту і Тэзэ
        • Кейптаўн 2019: Разважанні над цішынёю
        • Візіт ва Усходне-Капскае правінцыі
        • Разважанне: “Народзіны новага народа - гэта цяжкая барацьба” - Яко Бота
        • Разважанне: “Усё пачалося з кроку даверу...” - Джон дэ Грухі
        • Разважанне: “Сустрэча ў наступным годзе можа стаць месцам гаючай сілы..." Нтомбекхая
  • Амерыка
    • Малітвы са спевамі Тэзэ ў Панаме
    • Лацінская Амерыка 2020: Online-ініцыятывы
    • Пілігрымка Даверу на Карыбах
    • Візіт брата ў Аргентыну і Уругвай
  • Еўропа
    • Еўрапейская сустрэча ў Турыне
      • Відэа кліп: Кароткія ўводзіны да Еўрапейскіх Сустрэч
      • Еўрапейская сустрэча ў Турыне перанесена на снежань 2021 г.
      • Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
      • Запрашэнне ад Цэркваў у Турыне
    • Напрыканцы кожнага года
      • Уроцлаў 2019
        • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
        • Разважанні брата Алоіса
        • Падрыхтоўка да Сустрэчы ва Уроцлаве: Матэрыялы для малых груп дзялення
      • Мадрыд 2018
        • Разважанні брата Алоіса
        • Мадрыд 2018: Здымкі
      • Базэль 2017
        • Кастрычніцкі візіт братоў з Тэзэ ў Беларусь - 2017 (абноўлена)
        • Базэль 2017: Наступная Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Базэлі
        • Базэль: У сацыяльных сетках
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Базэль-2017: Здымкі
        • Еўрапейская Сустрэча ў Базэлі: Базэль: інфармацыя для патэнцыяльных валанцёраў, што жывуць у Польшчы
      • Рыга 2016
        • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
          • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
        • Рыга 2016: Фільм
        • Рыга 2016: Варштаты апоўдні
        • Групы з Беларусі, што зарэгістраваныя на Сустрэчу ў Рызе
        • Аб’явы пра будучыя сустрэчы
        • Рыга 2016: Здымкі
        • Разважанні брата Алоіса
      • Валенсія 2015
        • Малітоўныя разважанні
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Здымкі
    • Шукаючы крыніцы сапраўднае радасці - візіт брата з Тэзэ ў Польшчу
    • Еўрапейская сустрэча 2020 г.
      • Еўрапейская сустрэча: У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ online: Два магчымыя варыянты ўдзелу
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online: Мясцовыя ініцыятывы
      • Парадак ранішніх малітваў
      • Буклет са спевамі
      • Праграма
      • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
      • Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса
    • Львоў 2018
      • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
      • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
      • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
      • Відэа-звароты царкоўных лідараў
      • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
      • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
      • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
      • Львоў 2018: Здымкі
      • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
    • 2015: Пілігрымка ў Расію і Украіну
    • Беларусь
      • Восень 2016: Візіт у Беларусь
      • Беларусь, кастрычнік 2017 г.: Пашырэнне сяброўства з беларускімі хрысціянамі
      • 13-14 красавіка 2015: Візіт братоў з Тэзэ ў Менску
      • Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь, 2016 г.
    • Італія
      • З нагоды Сінода Біскупаў: Малітва Тэзэ ў Рыме
      • Разам з Турынам
    • Аўстрыя: Сустрэча ў Грацы
      • Грац 2018: Дзелячыся будучыняю
      • Грац 2018: Практычная інфармацыя
      • Грац 2018: Уступная праграма
    • Хаміна - горад супакою
    • Вугоршчына: Дапамагаючы бежанцам
    • Тэзэ ў Бруселі: Новыя шляхі даверу
    • Сусветныя Дні Моладзі 2016: Малітвы са спевамі з Тэзэ ў Кракаве
    • Румынія, Пасха 2016: Пілігрымка ў Бухарэст
      • Бухарэст, Пасха 2016: Здымкі з Пілігрымкі
      • Пілігрымка ў Бухарэст
    • РФ: Пілігрымка да другой вясны
    • 2016: Працягваючы пілігрымку ў Расію
    • Фінляндыя: Хаміна - горад супакою
Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online
 

Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса

  • Панядзелак, 28 снежня - Біблійныя ўводзіны да Мц 2, 1-12
  • Аўторак, 29 снежня - Біблійныя ўводзіны да Лк 10, 25-37
  • Аўторак, 29 снежня - Вечаровая прамова брата Алоіса
  • Серада, 30 снежня - Біблійныя ўводзіны да Ян 14, 15-24
  • Чацвер, 31 снежня - Біблійныя ўводзіны да Пс 96

Панядзелак, 28 снежня | Біблійныя ўводзіны бр. Комба да фрагменту Мацвея 2, 1-12

У першым раздзеле Евангелля паводле Мацвея мы маем генеалогію сям’і Езуса. Аўтар ужо хоча паказаць нам, што Езус - з каралеўскага роду, з лініі цара Давіда.

У 2 раздзеле мы маем расповед пра мудрацоў, якія паходзяць з Усходу. Аўтар не паведамляе аніякіх падрабязнасцяў пра гэтых людзей. Верагодна, гэта былі астролагі альбо вучоныя людзі, якія спрабавалі зразумець падзеі, гледзячы на зоркі. Гэтыя мудрацы, а не самі габрэі, убачылі, як на Усходзе ўзыходзіць пэўная зорка і, лічачы гэта за нешта асаблівае, выправіліся ў зямлю, дзе павінен быў нарадзіцца цар.

У кнізе Апакаліпсісу мы чытаем наступнае: “Я, Езус, паслаў Майго анёла засведчыць вам пра гэта ў Касцёлах. Я — корань і патомства Давіда, ясная ранішняя зорка” (Ап 22, 16). Гэта духоўнае святло, якое ўзнікае для прасвятлення сэрцаў людзей, падкрэсліваецца таксама ў Другім пасланні святога Пятра: “Да таго ж у нас ёсць мацнейшае, прароцкае слова. І вы добра зробіце, калі будзеце трываць пры ім, як пры лямпе, што свеціць у цёмным месцы, пакуль не пачне світаць дзень і зараніца не ўзыдзе ў сэрцах вашых” (2 Пят 1, 19). У наш неспакойны час гэтыя словы падобныя на запрашэнне, якое нельга падпарадкаваць браку ахвоты. Ёсць такая прымаўка: “Колькі б ні трывала ноч, сонца заўсёды ўзыходзіць”. Тое самае сонца, якое прыносіць святло ў іншыя месцы ды іншым людзям, нават калі некаторыя ўсё яшчэ сутыкаюцца з цяжкасцямі, у рэшце рэшт прынясе святло і нам.

Вернемся да гісторыі пра мудрацоў. Яны прыбываюць да Ерузалем, каб абвесціць людзям навіну пра нараджэнне новага цара і пакланіцца яму. Тым самым мы разумеем, што збаўленне Бога распаўсюджваецца на ўсіх людзей. Бог можа выбраць таго, каго хоча адправіць на місію. Як кажа прарок Ісая, “Якія прыгожыя на гарах ногі пасланца, які абвяшчае мір, які нясе радасць і абвяшчае збаўленне, які кажа Сіёну: Валадарыць Бог твой!” (Іс 52, 7).

Пасля таго, як мудрацы прыбылі да Ерузалем, па іх доўгім падарожжы, як я сабе тое ўяўляю, якім было іх здзіўленне, калі ўбачылі, што многія людзі не ведалі, што ідзе цар. Пасланне мудрацоў выклікала ажыятаж. Цар Ірад бачыць у гэтым дзіцяці ўжо патэнцыйнага суперніка, а людзі, якія па сутнасці павінны быць у захапленні з нагоды прыйсця новага цара, пагружаюцца ў сумнеў. Ці яны ўсе баяцца наступстваў гэтага аб’яўлення?

Каб знайсці нованароджанага цара габрэяў, мудрацы адпраўляюцца ў Бэтлеем а, знайшоўшы яго там, пакланяюцца яму і складаюць дары. Іх місія выканана.

У сваім Пасланні на 2021 г. брат Алоіс піша: “У цяперашняе сітуацыі, адзначанай пандэміяй, мы назіраем рост хісткасці ў шэрагу рэгіёнаў на свеце. Патрэбныя смелыя палітычныя рашэнні, але гэтак жа неабходныя салідарнасць ды сацыяльнае сяброўства, якія мы ўсе можам прадэманстраваць. Багата людзей гатовыя і жадаюць служыць іншым. Іх шчодрасць нагадвае нам, што ўзаемная дапамога адкрывае шлях у будучыню”. У гэтым фрагменце ёсць два важныя словы: салідарнасць і сацыяльнае сяброўства.

Салідарнасць з іншымі палягае на сумесным адкрыцці знакаў надзеі, асабістых і грамадскіх ініцыятыў, якія могуць дапамагчы іншым. Няхай жа нашы ўласныя асабістыя і грамадскія ініцыятывы дапамагаюць іншым рухацца наперад. Нават калі нам здаецца, што нашыя дзеянні і рэсурсы вельмі абмежаваныя, будзьма ўпартымі, бо галоўнае не спыняцца на гэтым шляху. Калі Бог й даручае каму-небудзь місію, дык Бог й дастаткова магутны для яе выканання.

У прарока Ісаі напісана: “Народ, які хадзіў у цемры, убачыў святло вялікае; над жыхарамі краіны смяротнага ценю заззяла святло” (Іс 9, 1). Пандэмія спавадавала вялікія пакуты ў свеце. Нібы наш свет праходзіў праз цёмны тунэль, але ў канцы тунэля ёсць святло, як кажа Ісая. Якая радасць будзе ў той дзень, калі мы зможам падзякаваць Богу, што цемра ўжо па-за намі. Будзьма ж мужнымі.

“Бог жа надзеі няхай напоўніць вас усялякай радасцю і спакоем у веры, каб вы праз моц Духа Святога абагаціліся надзеяй” (Рым 15,13).


Аўторак, 29 снежня | Біблійныя ўводзіны с. Сітске з інстытуту Сясцёр св. Андрэя да фрагменту Лукі 10, 25-37

Гісторыя, якую мы толькі што прачыталі, - гэта дыялог паміж Езусам і кніжнікам. Гэты кніжнік - мудры і разумны чалавек. Ён вывучаў Тору і ведае, як быць добрым юдэем. Цікава, што ён думаў пра словы Езуса наконадні, калі ён кажа, што “некаторыя рэчы”, пэўнае веданне Бога схавана ад мудрых і разумных... (Лукі 10, 21).

Пасля пытання кніжніка “А хто мой бліжні?” ствараецца ўражанне, што для яго чалавецтва падзяляецца на бліжніх і не-бліжніх. Існуюць “мы” і “яны”. Ці кніжнік пытаецца ў Езуса пра нейкае правіла, каб ведаць, каго ён павінен любіць, а каго не? Вы маглі заўважыць, што сам Езус не ўдзельнічае ў гэтае дыскусіі. Ягоная прыпавесць беспасрэдна не адказвае на пытанне, бо яно не зусім добрае. Дык што ж тады Езус спрабуе данесці кніжніку? Давайце звернем увагу на розных людзей з гэтае прыпавесці больш падрабязна.

Святар і левіт - рэлігійныя габрэі, якія служаць Богу ў Храме. Яны ведаюць Тору і сваю рэлігію. Самаране лічацца ерэтыкамі і ворагамі, бо не трымаюцца прадказанняў Торы. Усе трое сустракаюцца з адным і тым жа пацярпелым мужчынам. Святар і левіт бачаць яго, але вырашаюць яго ігнараваць. Іх інтэлектуальны падыход да рэлігіі ды Торы прымушае бачыць у ахвяры толькі рызыку таго, што яны стануць нячыстымі паводле рэлігійных канонаў Торы. Іх вочы і сэрца сляпыя на яго пакуты.

Але самаранін “злітаваўся”. Слова, якое тут было ўжытае па-грэцку, паказвае на тое, што ён не проста “шкадуе”. Гэта нешта большае: нешта парушыла яго глыбока ўнутры, боль іншага не пакідае яго халодным, як камень. Гэта моцнае пачуццё спагады. Літаральна “спагада” азначае ўдзел у пакутах кагосьці іншага. Спачуванне - гэта не нейкая частка розуму, яно ідзе з самага глыбокага цэнтра нашае істоты. Гэта вядзе да таго, што самаранін бачыць вачыма свайго сэрца. Ён бачыць чалавека, падобнага да сябе, не проста некага паўмёртвага, але перадусім усё яшчэ жывога! Спачуванне спрычыньваецца да таго, што ён бачыць таксама патрэбы пацярпелага. Больш за тое, ён адчувае адказнасць за дабрабыт іншага, і гэтая адказнасць прымушае яго нешта рабіць. Ён спантанна рэагуе на тое, што бачыць, робячы тое, што лічыць неабходным. Ён прысвячае свой час і робіць усё, што можа, не турбуючыся пра наступствы для сябе. А мы адкрываем, што робіць таго самастойна. Ён звяртаецца па дапамогу да карчмара. Разам яны аказваюць пацярпеламу неабходную помач. Сцісла кажучы, спачуванне - гэта бачыць, узрушыцца, дзейнічаць. Каб літаральна наблізіцца да іншага. Сапраўды, спачуванне мае значэнне.

Магчыма, для габрэйскіх вушэй вельмі трывожна гучыць тое, што менавіта самаранін праявіў спагаду і наблізіўся да пацярпелага. Але называючы самараніна “тым, хто паступіў міласэрна”, кніжнік паказвае, што ён усвядоміў, што стаць бліжнім не залежыць ад таго, кім ты ёсць. З пытання Езуса, якое завяршае гэтую прыпавесць, мы разумеем, што лічыцца, калі мы становімся бліжнімі для іншых, як любім.

Але гэта не ўсё. Нешта, што, як мне падаецца, вяртае нас да першапачатковага пытання кніжніка: “А хто мой бліжні?” - пацярпелы мужчына цалкам ананімны. Мы не ведаем, хто ён і адкуль. Гэта можа быць іншы святар, іншы самаранін, гэта можа быць іншы бандыт, сябар ці вораг, гэта можа быць хто заўгодна. Для самараніна ягоная тоеснасць не важная, ён прызнае яго проста сваім братам. Спагаду не турбуюць адрозненні паміж людзьмі, і таму яна здольна будаваць масты. Заклік Езуса ў гэтым тэксце мае для нас двайны сэнс: мы самі павінны стаць бліжнімі, гэта раз. А два, мы павінны стаць бліжнім каму заўгодна.

У гэтай прыпавесці мы выявілі, што быць святаром альбо левітам ці ведаць шмат пра веру і тэалогію не азначае, што мы аўтаматычна ведаем, як любіць іншых! Цягам усяго дыялогу з Езусам мы бачым, як кемлівы кніжнік выяўляе, што спачуванне з’яўляецца ключом да добрага зразумення запаведзі “любіць Бога і бліжняга, як самога сябе”. Без спагады атрымаць вечнае жыццё будзе цяжка… Магчыма, менавіта спагада, гэта бачанне сэрцам дазваляе маленькім дзецям і бедным духам разумець тое, чаго не разумеюць мудрыя і вучоныя...?


Аўторак, 29 снежня | Прамова бр. Алоіса падчас вечаровае малітвы ў Тэзэ

У гэты час у мінулым годзе нас цёпла прымалі ў польскім Уроцлаве; і мы планавалі сустрэцца на 43-й Еўрапейскай сустрэчы ў італьянскім Турыне. Але з-за пандэміі Covid-19 хутка стала зразумела, што нам давядзецца перанесці гэтую сустрэчу на наступны год.

Аднак сучасныя сродкі сувязі дазволілі нам здзейсніць Сустрэчу ў фармаце online. Па ўсім свеце сабраліся групы, якія сустракаюцца больш чым у 150 месцах, дзякуючы як вельмі невялікім ініцыятывам, так і некаторым значна больш буйным, напрыклад, у Балівіі, Камбоджы, Чадзе, Летуве ды іншых краінах.

Такім чынам, мы знаходзімся ў еднасці з людзьмі ва ўсім свеце, якія ў гэты момант слухаюць і бачаць нас - усіх вас я вельмі цёпла вітаю.

Наконадні гэтай Інтэрнэт-сустрэчы перад Калядамі я апублікаваў тэкст, які вы, несумненна, зможаце прачытаць у гэтыя дні: “Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час - Пасланне на 2021 год”.

У пачатку тэксту я згадваю пра значную няўпэўненасць, у стане якой знаходзіцца так багата людзей, асабліва ў вашым пакаленні, перад абліччам будучыні, якая здаецца такой няўстойлівай, а часам нават вельмі панурай.

Гэтая пандэмія выявіла некаторыя слабыя месцы нашага чалавецтва. Шмат людзей пацярпелі ад хвароб, выпрабаванняў спавадаваных смерцю каханага чалавека і самотнасцю. І для многіх, магчыма, у тым ліку для некаторых з вас, меры перасцярогі і абмежаванняў былі цяжка сумяшчальныя з вашым жыццём.

У той самы час мы дасведчылі вялікую колькасць жэстаў салідарнасці і шчодрасці. Магчыма, мы маглі б звярнуць на тое яшчэ большую ўвагу: нават сярод выпрабаванняў, якія мы пераадолелі, часам можна знайсці прычыны да надзеі, падобнай да моцы, што была нам дадзена пасярод уразлівасці.

Існуе вялікая колькасць сведкаў салідарнасці. Яны дапамагаюць нам верыць, што ў цяперашніх выпрабаваннях Бог не пакідае нас. Ад усёй душы я спадзяюся, што нашая Сустрэча ўмацуе гэтую веру ўнутры нас. У Езусе Божае Слова прыняло цела; ён спазнаў нашае жыццё, таму Бог ведае нашы пакуты.

Паводле Евангелля, надзея - далёка не наіўны давер, але запрашэнне змяніць наш светапогляд, адрадзіць давер, які прыходзіць да нас ад Хрыста: Ён увайшоў у нашыя чалавечыя варункі, паказваючы на надзвычайныя крыжовыя пакуты, каб такім чынам паказаць жыццёвую дарогу.

Праз сваё ўваскрасенне Хрыстус адкрывае нам новы гарызонт, па той бок катастроф у сферы здароўя і навакольнага асяроддзя, якія так моцна абцяжарваюць нашае чалавецтва. Але ці мы будзем у стане распазнаць гэты новы гарызонт?

Цягам наступных дзён будзем маліцца адзін за аднаго. Напярэдадні Новага года прысвецім асаблівае месца ў нашай малітве тым, хто пакутуе на Covid ці іншыя хваробы, тым, хто мае фінансавыя цяжкасці альбо жыве ў самотнасці, дзецям, якія пакутуюць, усім, хто з’яўляецца ахвяраю гвалту альбо вайны, людзям на выгнанні і бежанцам.

Сваёю энцыклікаю «Fratelli tutti» Папа Францішак вельмі заахвоціў нас. І калі б я мог выказаць адно прагненне гэтае Сустрэчы, у якой мы ўдзельнічаем на гэтым тыдні, дык гэта былі б наступныя словы: няхай гэты вопыт еднасці і дзялення ў разгар цяжкіх выклікаў, якія ўзнікаюць у гэты момант, дасць нам зразумець, што мы адна чалавечая сям’я, што мы патрэбны адно аднаму.

Прамова дзяцей

  • Мы дзякуем тым, хто зрабіў гэтую Сустрэчу магчымай, асабліва прамоўцам на пасляабедзенных семінарах.
  • Дзякуй маладым валанцёрам, якія падрыхтавалі Сустрэчу.
  • Мы цёпла вітаем кіраўнікоў Цэркваў і старшыню Еўрапейскае камісіі, якія даслалі нам словы прывітання і сяброўства.
  • Жадаем добрага вечара ўсім, хто яднаецца з намі ў Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Акіяніі ды Еўропе.

Серада, 30 снежня | Біблійныя ўводзіны бр. Рычарда да фрагменту Яна 14, 15-24

Езус ведаў, што яго гвалтоўная смерць будзе жудасным шокам для Ягоных сяброў. Яго словы і справы ўмацавалі іх надзею на адчувальную прысутнасць Бога, Бога, які клапоціцца, які прыносіць справядлівасць і супакой, які абараняе.

Але Бог не абараніў Езуса ад смерці. Тыя, хто крочыў за Ім, засталіся самотнымі сіротамі. Езуса ўжо больш няма, каб клапаціцца пра іх. Дзе ж тады Бог, калі ён не дапамог нават Езусу?

Сёння мы можам пачувацца яшчэ больш разгубленымі. Для спадарожнікаў Езуса неба па-ранейшаму было жытлом Бога. Для нас жа Сусвет - гэта халодная, ананімная бясконцасць. Яны верылі, што Бог падтрымлівае стварэнне ў парадку. Мы маем даць сабе рады, каб выратаваць планету.

І тым не менш, нас запрашаюць давяраць, паверыць у прысутнасць “няўлоўную, але ўсё ж такую рэальную”, як пра тое сказана ў пасланні “Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час”. Каб падрыхтаваць сваіх сяброў да невядомай пакуль што прысутнасці Бога, Езус даў ім тры абяцанні.

Па-першае, Ён паабяцаў, што Бог дасць Духа Святога, “іншага Суцяшыцеля”, як Ён кажа, “каб быў з вамі навекі”. “Іншы Суцяшыцель” азначае: іншы як Езус. Але Дух таксама іншы. Кожны мог бачыць Езуса, слухаць Яго і дакранацца да Яго. Дух жа нябачны. Езус параўнаў яго з ветрам, які “вее там, дзе хоча”. І ўсё ж гэта Езус з Назарэта чыніць магчымаю прысутнасць Духа Святога.

Па-другое, Езус паабяцаў уласнае прышэсце: “Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас”. Звярніце ўвагу на час: “Прыйду да вас”. Ягонае прышэсце ідэнтычнае прысутнасці Духа Святога. Жывы ў Богу, Езус ужо не звязаны з прасторай і часам. Ён прыходзіць кожны дзень, кожную гадзіну, з кожным подыхам, якім мы дыхаем.

Па-трэцяе, Езус паабяцаў Божую прысутнасць, Бог прыйдзе разам з Ім. Ён сказаў “прыйдзем да яго [хто любіць Мяне], і зробім жыллё ў яго”. Нябёсы ўверсе і Храм у Ерузалем на зямлі лічыліся Божымі дамамі. А цяпер Бог і Езус таксама жывуць у крохкім чалавечым жыцці.

“У той дзень”, сказаў Езус, “пазнаеце, што Я ў Айцу Маім, і вы ўва Мне, і Я ў вас”. Ён выкарыстаў дакладна тую ж фразу, каб выказаць сваю еднасць з Богам і нашу еднасць з Ім: “Я ў Айцу Маім” – “вы ўва Мне”.

Нягледзячы на тое, што Ён жыў на зямлі як адзін з нас, мы не можам пазнаць Езуса як некага сярод шэрагу іншых, бо Ён нашае жыццё: “мы ў Ім”. І мы не можам пазнаць яго звонку, бо Ён жыве ўнутры: “Я ў вас”.

Так часта мы не ўсведамляем Божае прысутнасці, бо яна занадта рэальная, занадта відавочная. Мы жывем у Богу так, як рыбы плаваюць у акіяне, а птушкі нясуцца паветрам.

Адзін са спадарожнікаў Езуса спытаў Яго, чаму Ягоная прысутнасць будзе настолькі няўлоўнай, што многія людзі не змогуць яе ўспрыняць. Езус адказаў: “хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго, і аб’яўлюся яму”. Бог не факт, Бог ёсць любоў. Без любові не можа быць ведаў пра Езуса, Які жыве ў Богу.

Няўлоўная прысутнасць Бога становіцца пэўнай, калі мы любім, калі выконваем словы Езуса: “каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас”. У той апошні вечар, калі Ён сказаў усё гэта і пасвяціў Сваіх сяброў у Божую таямніцу, першае, што зрабіў Езус, - гэта нахіліўся ды памыў ім ногі.


Чацвер, 31 снежня | Біблійныя ўводзіны бр. Джона да Псальма 96

Усе мы калі-некалі задаем сабе пытанне, якая карысць ад малітвы?

Езус кажа нам, што Бог ведае, што нам трэба, яшчэ да таго, як мы пра тое папросім. І ў той самы час Ён кажа нам: “Прасіце, і будзе дадзена вам”.

А што наконт малітваў хвалы і падзякі: што могуць дадаць Богу гімны, якія мы спяваем? Ці патрэбна Богу нашая ўдзячнасць?

Каб адказаць на гэтыя пытанні, нам трэба глыбей зразумець, кім з’яўляецца Бог і ў чым заключаецца Божая любоў.

Біблія адкрывае нам Бога, клапатлівага і спагадлівага, поўнага вернай любові да свайго стварэння. А Евангелле ідзе нават на крок далей: у ім мы даведаемся, што Бог ЁСЦЬ любоўю. Але што такое любоў? Сапраўдная любоў, безумоўна, азначае прысвячаць сябе, клапаціцца пра іншых і рэагаваць на іх патрэбы. Сапраўды, гэта ўсё істотна, але гэтага не дастаткова. Божая любоў ідзе яшчэ далей: з каханага чалавека яна прагне ўчыніць сапраўднага партнёра, каб сапраўдныя адносіны сталі магчымымі. Яна не хоча ўтрымліваць іншае асобы ў стане пасіўнасці альбо нясталасці, проста нешта робячы за нас. Яна хоча ўзвысіць каханую асобу да стану, калі партнёры могуць па-сапраўднаму адказаць на сваю любоў, узамен адказваючы на сваё каханне.

Нешта з гэтага мы можам убачыць у сваім жыцці. Бацькі, якія проста даюць дзецям усё, што тым патрэбна альбо чаго тыя хочуць, могуць трымаць іх у стане нясталасці і залежнасці. Бацькі, якія па-сапраўднаму любяць сваіх дзяцей, прагнуць, каб яны сталелі, каб яны маглі самастойна прымаць рашэнні і перадаваць любоў, якую яны атрымалі, у сваю чаргу іншым, магчыма, аднойчы ўжо сваім дзецям.

У сваім першым Пасланні святы Ян двойчы кажа пра любоў, якая ёсць “любоўю дасканалай” (1 Ян 2, 5; 4, 17). Пад гэтым ён разумее любоў, якая ператварае каханага ў некага, хто здольны на любоў адказаць любоўю. Мэта Божае любові, якой бы неверагоднай яна ні здавалася, - ператварыць нас у асобы, якія знаходзяцца на адным узроўні, у асобы, здольных любіць так, як любіць Бог. Вось чаму Ян заўсёды кажа пра тое “любіце адзін аднаго”; для яго ідэальная любоў ніколі не можа быць вуліцай з аднабаковым рухам.

У гэтым сэнс хрысціянскае малітвы: каб замкнуць кола, вярнуць Богу тое, што нам даў Бог. Мы можам учыніць гэта, актыўна просячы таго, што нам трэба, такім чынам, выкарыстоўваючы свой інтэлект для супрацоўніцтва з Богам. Ці - што яшчэ больш важна - мы замыкаем кола, дзякуючы і хвалячы Бога за тое, што атрымалі. Такім чынам, нашы дары не застаюцца бясплоднымі, але прыносяць плён у нашым жыцці.

У фрагменце з Бібліі, які мы прачыталі сёння раніцай, мы бачым такі від малітвы ў жыцці Езуса. Езус дабраслаўляе (іншымі словамі праслаўляе, дзякуе) свайму Аббу за атрыманае дабраславенне. І гэта дабраславенне, па сутнасці, заключаецца ў тым, што Айцец даў адносіны з самім сабою не тым, хто незвычайны ў чалавечым плане, а “аднаму з малых”, хто “ціхі і пакорны сэрцам”, як Езус, тым, хто здольны атрымаць .

Такім чынам, Езус з самых глыбінь чалавечае тоеснасці дазваляе малітве ўзняцца да Бога, ствараючы лучнасць паміж Богам і Божым стварэннем. Гэта тое, што мы сёння праспявалі словамі Псальма 96, што было названа “новай песняй”: “Спявайце Пану новую песню; усклікай Пану ўся зямля!”

Гэтая песня новая не таму, што ў ёй іншыя словы, а таму, што яна ўзнікае з нечага новага, што Бог чыніць у Езусе, пасылаючы Святога Духа, каб яшчэ раз ажывіць усё наноў. Біблія часам называе гэта “новым стварэннем”.

Псальм запрашае не толькі людзей, але неба, зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх, каб праслаўлялі Бога за тое, што ён учыніў. Ён адлюстроўвае свет, дзе неба і зямля злучаюцца ў непарушнай сувязі. Гэтая сувязь была абвешчана анёламі пры нараджэнні Езуса: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі спакой людзям добрай волі” (Лукі 2, 14).

Але каб гэтая хвалебная плынь звязвала неба і зямлю, мы павінны клапаціцца пра стварэнне. Так, як сказана ў Пасланні брата Алоіса на 2021 год: “Мы хочам не толькі абараніць стварэнне, бо нам гэта трэба, каб мы маглі існаваць, але таму, што мы яго частка і таму, што прыгожы Божы план распаўсюджваецца на ўсё, што жыве”.

Тут мы можам убачыць адзінства паміж нашае малітваю і нашае дзейнасцю ў свеце. Калі мы молімся, мы вяртаем Богу тое, што ён нам даў. Калі мы дапамагаем і служым іншым, мы дазваляем іх жыццю ўсхваляць Пана. Калі мы дзейнічаем, каб зрабіць свет лепшым, клапоцячыся пра стварэнне, мы даем яму магчымасць славіць Бога.

Сваёй малітвай і дзеяннямі мы дапамагаем Сусвету здзейсніць сваё пакліканне, тое, для чаго ён існуе: адлюстроўваць неймаверную дабрыню Бога.


Апошняе абнаўленне: 29 снежня 2020

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
  • Падкасты

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты