• >
  • Супольнасць >
  • Дзейнасць братоў >
  • У кірунку Вялікадня (чатыры часткі)
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Вялікдзень 2020: 50-ая гадавіна радасных навін
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (абноўлена)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Прыбываючы да Тэзэ, прыходзіш нібы да крыніцы
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Браты ў Бразіліі
      • Вучнёўства: Смага будучыні: падарожжа невядомымі сцежкамі
      • Brincadeira
      • Brincadeira: “Ніколі не позна вучыцца!”
      • У дзяцей „Эмаус”
      • Вечар у наваколлі
    • Браты на прадмесцях Парыжа
      • Новая фратэрнія братоў Тэзэ ў Пантэне, у Парыжскім рэгіёне
  • Дзейнасць братоў
    • Крама La salle d’exposition
      • Каталог керамікі
    • Віртуальная крама
    • Пабранне запісанае музыкі з магчымасцю выдруку
    • Кнігі, CD, DVD
    • DVD Lumen Christi: У кірунку Вялікадня (чатыры часткі)
    • Новае папаўненне ў Інтэрнэт-краме: “Скрынка Taizé”
    • Новыя публікацыі
    • CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Новы прадукт у продажы ў Тэзэ ды online: Квадрацікі з Тэзэ
  • Салідарнасць
    • Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”
      • Бангладэш | Падтрымліваючы розныя школы
      • Камбоджа | Месца для хворых
      • Еўропа | Дапамога бежанцам
      • Лаос | Швацкая майстэрня
      • У Буркіна-Фасо
      • Помач на Блізкім Усходзе
      • Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей
      • ДРК | Падтрымка афтальмалагічнае клінікі
      • Гаіці | Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей
      • КНДР | Гуманітарная дапамога
      • Непал | Дапамога людзям пасля землятрусу 2015 г.
    • Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ
    • Аперацыя Надзея: Грашовая падтрымка
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
DVD Lumen Christi
 

У кірунку Вялікадня (чатыры часткі)

Айцец Гюстаў Мартэле, манах езуіт, падзяляў той самы запал, што й браты Тэзэ: данесці да жанчын і мужчын нашага часу сэнс уваскрасення. Таму ў 1996 годзе па запрашэнні братоў ён адправіўся ў Тэзэ, месца, якое было яму вядома з 1940-х гадоў. Ён з энтузіязмам прыняў прапанову паўдзельнічаць у дакументальнай стужцы пра ўваскрасенне.

Айцец Мартэле адыйшоў у 2014 г. Брат Ражэ, які таксама выступае ў гэтым фільме, сканаў раней - у 2005 г. У іншых братоў, паказаных у фільме, з таго часу прыбыло змаршчак і сівізны. Але фільм застаецца маладым і свежым. Таму цягам усяго Вялікага посту мы будзьма паказваць некаторыя фрагменты. Апошні фрагмент з’явіцца на гэтае старонцы на наступным тыдні пасля Вялікадня. Мала хто змог казаць пра ўваскрасенне з моцаю і духоўным розумам айца Гюстава Мартэле. Ягоныя словы па-ранейшаму прамянеюць, між іншым дзякуючы акалічнасцям, у якіх былі прамоўлены: прыгожыя спевы Вялікага тыдня ў Тэзэ, літургія, пошукі сэнсу тысячамі маладых людзей.

Вы можаце замовіць фільм на DVD на старонцы нашае віртуальнае крамы, з напісамі слоў айца Мартэле (па-ангельску ці па-французску).

Фільм можа быць выкарыстаны падчас Вялікага посту ці Пасхі для сумеснага дзялення ў вашай суполцы, душпастырстве альбо малых групах дзялення.


Першы ўрывак | Як любіць іншых, калі мы не ведаем, што яны вечныя?

Taizé - Lumen Christi (Святло Хрыста) Першы ўрывак з Taize на партале Vimeo.

Культура - гэта дзеянне, дзякуючы якому мы атрымліваем уяўленне пра прыроду, а адбываецца тое праз паэзію, разважанне, дзеянне, навуку; гэта заўсёды тое, што робіцца чалавекам. Адсюль вынікае пытанне: ці можа чалавецтва ва ўсім свеце прыйсці да поўнага разумення ўсяго сваімі сіламі. Цяпер відавочна, што мур, з якім мы сутыкаемся, - гэта мур, сфармаваны смерцю. Ніхто не ведае, што ляжыць далей, таму ўзнікае спакуса сказаць: паколькі мы нічога не ведаем, значыць нічога няма. Але Аб’яўленне паказвае, што Бог пераадольвае гэты мур пачуццяў, так бы мовіць, прыйшоўшы ў гэты свет пачуццяў, адчувальнасці, канкрэтнага досведу, у ім раскрываецца тое, чаго не можа раскрыць ніводная чалавечая асоба; а менавіта, Бог становіцца гаспадаром смерці, якая пануе над намі. Папросту Бог авалодвае тым, што валадарыць над намі. Менавіта таму Бог уяўляецца цалкам іншым. Такім чынам, у гэты момант гэта не мы ўласнымі сродкамі пануем над смерцю - мы чынім тое ў Хрысце. Гэта Хрыстус, і спосаб, якім Хрыстус пануе над смерцю, не праз нас, але для нас.

Цяпер, калі “для нас” з’яўляецца адказам на праблему, не вырашальную іншым чынам, якая, будучы невырашальнай, кідае цёмны цень на ўсе нашы веды пра свет ды іншых людзей. Як любіць іншых, калі мы не ведаем, што яны вечныя? Мы не хочам, каб тыя, каго мы любім, станавіліся ахвярамі смерці. Таму таямніца Хрыста “для нас”, але не “праз нас”; тут адбываецца пераход ад культуры да веры. Культура - наш спосаб панавання; гэта таксама трэба прыняць, але з верай тое прыняцце мае цалкавіты кшталт. Блаславёная сіла, дадзеная за маё бяссілле!

Вельмі часта вера разглядаецца як спроба прымусіць людзей адчуваць сябе малымі. Наадварот, вера прадугледжвае, што чалавечая асоба дастаткова вялікая, дастаткова высакародная, каб прэтэндаваць на свае шляхецкія правы ў адносінах да прыроды. Каб абараніць волю свабоды перад абліччам усіх абразаў, якія наносіць прырода, спрычыньваючыся да нашае смерці. І ўсё ж прырода служыць нам. Мы не павінны знішчаць прыроду, але мы больш, чым прырода, таму й кажам пра нашую поўную веліч. І мы знаходзім Бога, які разумее нашы патрабаванні. Задача Царквы - абвясціць, што наша патрабаванне задаволена, бо яна ўяўляе сабою таямніцу Хрыста. Ты маеш права да таго, каб мець патрабаванні, бо менавіта для гэтага ты быў створаны. Як жа выглядае поўны вобраз чалавека? Гэта Хрыстус. І калі гэта наша мэта, мы можам прэтэндаваць на права, каб да нас ставіліся як да чагосьці большага, чым да касмічнага пылу.


Другі ўрывак | Незавершанае тварэнне

Taizé - Lumen Christi (Святло Хрыста) Другі ўрывак з Taize на партале Vimeo.

На Захадзе заўсёды рабілі акцэнт на тым, што чалавецтва грэшнае; што само па сабе неаспрэчна. На гэтым настойвалі менавіта людзі, абапіраючыся на вучэнне, перанятае ад ранняй Царквы, якое не адлюстроўвае нашых сучасных падыходаў. Здаецца, яны не разумелі, што, пераносячы акцэнт на аднабаковасць разумення таямніцы крыжа і пакут Хрыста, яны пакідалі нешта больш грунтоўнае, а менавіта той факт, што ў чалавецтве грэх - гэта не знішчэнне ўсёй каштоўнасці чалавечай асобы. У выніку пры тлумачэнні першае часткі Кнігі Быцця яны падкрэслівалі трэцюю главу, дзе была мова пра грэшнасць чалавецтва. А другі раздзел, дзе мова пра аналіз адносінаў паміж мужчынам і жанчынаю, яны адсунулі ўбок. Безумоўна, зараз вядома, што мужчына і жанчына збіраюцца зграшыць, але грэх гэта не адзінае, што яны чыняць. І нават, калі яны грашаць, яны маюць годнасць, годнасць істот, свядомых і свабодных. Канечне, іх свабода памылковая; але іх свабода надаль застаецца іх свабодай. Людзі бачылі толькі негатыўны бок і, маўляў, зусім забыліся пра значэнне першай главы Кнігі Быцця. Уступная глава ў Кнізе Быцця была напісана ўжо пасля 2 і 3 раздзелаў, каб выправіць іх празмерны песімізм.

У той час як гісторыя стварэння ў 1-ай главе Кнігі Быцця даволі аптымістычная. Люблю казаць і часцяком тое паўтараю, таму скажу тое яшчэ раз таксама тут: “добра” - гэта як вялікі звон у гэтым тэксце, дзе ўвесь час гучыць “гэта добра”, “гэта добра”. А потым прыходзіць “гэта вельмі добра”, каб апісаць чалавецтва! Але тое не азначае, што яно ідэальнае, зусім не!

Не так даўно хтосьці заўважыў, што слова, якое азначае “добра” на іўрыце, мае сэнс “добра прыняць” альбо “карысна”. Такім чынам, калі ў Кнізе Быцця ідзе мова пра тое, што свет добры, гэта азначае, што “будзе лепей, каб свет існаваў, чым не існаваў; мы можам з гэтага нешта зрабіць”. Чалавецтва “вельмі добрае”, але тое не значыць, што яно дасканалае. Таму мы можам сказаць, што калі Бог ухваляе стварэнне сваім вялікім звонам “гэта добра, гэта добра, гэта вельмі добра”, Бог не кажа, што ўсё ідэальна; стварэнне заслугоўвае на існаванне, але яно незавершанае.


Трэці ўрывак | Хрыстус уваскрослы - гэта ўкрыжаваны Хрыстус

Taizé - Lumen Christi (Святло Хрыста) Трэці ўрывак з Taize на партале Vimeo.

Смак, імпэт да ўваскрасення ніколі не павінны змусіць нас забыцца на тое, што Хрыстус уваскрослы - гэта ўкрыжаваны Хрыстус. Калі Пілат прадстаўляе Хрыста людзям падчас Мукі, кажучы «Ecce homo - вось чалавек», ён паказвае ім Чалавека Смутку. Гэта кульмінацыя Уцелаўлення, паколькі Ўцелаўленне ўключае ў сябе ўсё гора, усе фізічныя, маральныя, сацыяльныя пакуты чалавецтва і, у прыватнасці, крык, што нясецца з крыжа: «Чаму Ты мяне пакінуў?» Адгэтуль нельга ўжо ігнараваць крыж, бо інакш тое б азначала, што ўваскрослы Хрыстус пэўным чынам вызваляе нас з пачуцця болю ўсяго свету. Гэта было б страшэнна! Аднак, калі б акрамя крыжа не было нічога, усё, што мы мелі б, дык гэта толькі яшчэ адно мёртвае цела! Крыж Хрыста мае каштоўнасць выключна па прычыне таго, што тое крыж Уваскрослага Хрыста.

У хрысціянстве нельга выбраць нешта адно, адначасова адкідваючы нешта іншае. Занадта шмат увагі мы прысвяцілі крыжу, але забыліся на ўваскрасенне. Казаць пра ўваскрасенне не азначае забывацца на крыж; гэта азначае прымаць тое разам.


Чацвёрты ўрывак | Прычына, па якой існуе свет, з’явілася ва Ўваскрослым Хрысце

Taizé - Lumen Christi (Святло Хрыста) Чацвёрты ўрывак з Taize на партале Vimeo.

Уваскрасенне - гэта не ідэалогія. Вера ва ўваскрасенне палягае на ўваходзе ў погляд самога Бога, у спосаб, якім Бог бачыць свет.

Максім Вызнаўца піша, што ў вялікодны ранак, убачыўшы ўваскрослага Хрыста, Бог прамовіў: «Для гэтага я стварыў свет». У нейкім сэнсе Бог тады разумее, бачыць, штосьці, што заўсёды мае кірунак, але не заўсёды бачнае, так бы мовіць. Для Бога Пасхальная раніца - радасць бачыць, што прычына, па якой існуе свет, нарэшце з’явілася ва Ўваскрослым Хрысце.


Замовіць DVD праз віртуальную краму.

Апошняе абнаўленне: 10 красавіка 2021

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве
  • Падкасты

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты