TAIZÉ

Вялікі тыдзень і Вялікдзень

 
На гэтае старонцы апублікаваны дакладны расклад малітваў на Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Тэзэ.

Вербніца

  • 09:30 працэсія ад крыніцы св. Стэфана
  • 10:00 Эўхарыстыя

Ад панядзелка па сераду

  • 08:15 ранішняя малітва
  • 12:20 дзённая малітва
  • 20:20 вечаровая малітва

Вялікі/Страсны чацвер

  • 08:15 ранішняя малітва
  • 12:20 дзённая малітва
  • 20:20 Эўхарыстыя з рытуалам абмыцця ног

Святая/Страсная пятніца

  • 08:15 ранішняя малітва
  • 12:20 дзённая малітва
  • 15:00 момант цішыні на ўсім узгорку пад гук аднаго са званоў
  • 20:20 вечаровая малітва з малітваю вакол крыжа

Вялікая субота

  • 08:15 ранішняя малітва
  • 12:20 дзённая малітва
  • 20:20 вечаровая малітва

Велікодная нядзеля

  • 06:15 Велікодная малітва а світанку з пасхальным агнём на лузе ля крыніцы св. Стэфана
  • 10:00 Эўхарыстыя разам з прыняццем у шэрагі Супольнасці аднаго з братоў

Прыміце ўдзел у Вялікім тыдні ў сеціве

Кожны вечар будзе весціся жывая аўдыятрансляцыя малітвы з Храма паяднання ў Тэзэ. Раніцай Велікоднай нядзелі на нашае старонцы ў простым эфіры можна будзе прагледзець відэатрансляцыю Эўхарыстыі.

Апошняе абнаўленне: 1 April 2023