Брат Алоіс перадаў пантыфіку, што яго нядаўняя пілігрымка да Іраку з вялікай увагай адсочвалася ў Тэзэ, і падзякаваў за энцыкліку з 2020 г. Fratelli tutti на тэму братэрства. Яны таксама паразмаўлялі пра жыццё ў Тэзэ падчас пандэміі, працяг моладзевых сустрэч ды Еўрапейскую сустрэчу, запланаваную на канец года ў Турыне.
Сёлета па прычыне стану здароўя брат Алоіс перабываў у Рыме вельмі нядоўга, таму іншых сустрэч не адбываў.
- (c) L’Osservatore Romano