TAIZÉ

Два гады таму ў Бейруце адбылася міжнародная экуменічная сустрэча

 
У сакавіку 2019 года 1600 маладзёнаў з Блізкага Усходу ды Еўропы сабраліся ў Бейруце на новы этап пілігрымкі даверу, якую арганізавала Супольнасць Тэзэ.

Гэтая сустрэча, падрыхтаваная Цэрквамі Лівана і Радаю Цэркваў Блізкага Усходу, мела таксама міжрэлігійны аспект, у прыватнасці, 25 сакавіка, калі хрысціяне і мусульмане сустрэліся ў Seaside Arena. Гэтая тэрыторыя, якая была месцам усіх малітваў, дзе прагучалі спевы Тэзэ па-арабску, была моцна пашкоджана выбухам, які ўскалыхнуў Ліванам 4 жніўня 2020 года.

  • З гэтае нагоды было апубліквана кароткае відэа, прагляд якога дазваляе прачуць найбольш значныя моманты пілігрымкі даверу ў Ліван.
  • З гэтае нагоды на “Падкастах Тэзэ” па-французску было апублікавана інтэрвю з др. Сурэяй Башэалані, ліванскім багасловам і былою генеральнаю сакратар Рады Цэркваў Блізкага Усходу.
Апошняе абнаўленне: 25 March 2021