- Семінары будуць транслявацца онлайн з Тэзэ на старонцы YouTube, а таксама беспасрэдна тут.
- Час: кожная субота а 17:30 (а 18:30 часу беларускага) ад пачатку ліпеня да верасня.
- Карыстаючыся з формы, якая размешчана ніжэй, вы можаце адпраўляць пытанні дакладчыкам.
1 | Субота, 10 ліпеня
- Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час
- з братам Алоісам, прыёрам Тэзэ
- галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
- асобы ва ўзросце 18-35 гадоў, якія прагнуць паўдзельнічаць у другое частцы семінару ў малых групах дзялення, могуць зарэгістравацца тут.
2 | Субота, 17 ліпеня
- Дзейнічаючы супольна дзеля чалавечае дружбы
- разам з Радзяй Бакух ды Вінсентам Феральдзі, двума прамоўцамі сустрэчы маладых хрысціянаў і мусульманаў
- галоўная мова: французская (пераклад на ангельскую даступны на YouTube)
3 | Субота, 24 ліпеня
- Відавочца пра хрысціянскую прысутнасць у Сірыі
- разам з сястрою Рымай Насэр з кармеліцкае супольнасці св. Юзафа ў Латакіі, Сірыя
- галоўная мова: французская (пераклад на ангельскую даступны на YouTube)
4 | Субота, 31 ліпеня
- Звяртайце ўвагу на знакі надзеі - нават у часы пандэміі
- разам з бр. Себасцьянам з Тэзэ, Крысцінаю (Нямеччына/В. Брытанія), Эмануэлай (Італія) ды Ціленам (Славенія)
- галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
- Карыстаючыся з формы, якая размешчана ніжэй, альбо падчас трансляцыі ў каментарыях вы можаце адпраўляць пытанні дакладчыкам.
5 | Субота, 7 жніўня
- Бог і Сусвет: вачыма навукі і вачыма веры
- разам з пастарам і фізікам Раландам Бенцам (Швейцарыя)
- галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
6 | Субота, 14 жніўня
- Міжнародная сетка GreenFaith і яе досвед
- разам з Каралінаю Бадэр (Нямеччына) ды Нанаю Фірман (Інданэзія)
- галоўная мова: ангельская (пераклад на французскую даступны на YouTube)
7 | Субота, 21 жніўня
- Разважанні пра будучыню Еўропы
- Члены Еўрапейскага парламента ў дыялогу з моладдзю
- галоўная мова: ангельская
8 | Субота, 28 жніўня
- Якім чынам вера вядзе нас да экалагічных дзеянняў?
- разам з Магдаленай Кадзяк (Польшча) з руху Laudato Si’
- галоўная мова: ангельская
8 | Субота, 4 верасня
- Вера ў нашым штодзённым жыцці. Гутарка з праваслаўнымі хрысціянамі
- разам з а. Ёанам Лена (Албанія/Нідэрланды), праваслаўным святаром
- галоўная мова: ангельская
Форма для задавання пытанняў дакладчыкам
Калі ласка, пазначайце нумар семінару, выкладчыку якога вы задаеце пытанне.