Пасля такога цяжкага года з-за пандэміі ў Тэзэ (французскі дэпартамент Сона і Луара) аднавіліся міжнародныя моладзевыя сустрэчы. Сумесна з уладамі быў створаны пратакол аховы здароўя, які гарантуе, што “медыка-санітарныя меры” будуць выконвацца ўсімі прысутнымі. Такім чынам, штотыднёва некалькі соцень чалавек змогуць прыняць удзел у прапанаваных мерапрыемствах - супольных малітвах, малых групах дзялення, семінарах, практычных абавязках.
Сярод мерапрыемстваў летняе праграмы, мы хацелі б адзначыць, у прыватнасці:
- з 15 па 18 ліпеня - чацвёртую сяброўскую сустрэчу маладых хрысціян і мусульман з удзелам лідэраў абедзвюх рэлігій
- з 22 па 29 жніўня - адмысловую праграму для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, тэматычным базісам якой з’яўляецца пасланне брата Алоіса на 2021 г. “Мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час”
- кожную суботу ў другой палове дня з Тэзэ будзе транслявацца адзін з летніх семінараў. Разгляданыя тэмы і спіс прамоўцаў апублікаваны ў сеціве на нашае старонцы.
Навіны сцісла
- Кожнага дня адбываецца аўдыё-трансляцыя вечаровае малітвы на старонцы Тэзэ, а штосуботы вечаровая малітва транслюецца на YouTube-канале Тэзэ.
- У апошнія месяцы браты распрацавалі новыя прадукты, такія як печыва “Квадрацікі з Тэзэ” ды хатнія травяныя гарбаты, якія прадаюцца ў краме Супольнасці ў Тэзэ, а таксама ў віртуальнае краме.
- Для зацікаўленых журналітсаў даступныя чатыры кнігі на французскай мове ў выглядзе медыя-пакета. Знайсці апісанне прадукту ды скласці замову можна тутака.
Акрэдытацыя
Дзеля таго, каб зрабіць справаздачу, атрымаць фотаздымкі высокае якасці, запытацца пра магчымасць інтэрв’ю з адным з братоў альбо валанцёрамі, напішыце нам па адрасе.
Падпіска
Калі вы журналіст і хочаце атрымліваць прэс-рэлізы ад Тэзэ, якія рассылаюцца тры разы на год, пішыце нам па гэтым адрасе.