Адзін з братоў Тэзэ, які рыхтуецца да Сустрэчы на Святой Зямлі, што адбудзецца з 8 па 15 траўня 2022 г. піша:
Цягам трох тыдняў я падарожнічаю біблейскімі сцяжынамі. Учора ў нас была малітва ў капліцы Бэтлеемскага ўніверсітэта. Дзякуючы працы, праведзенай у Бейруце падчас нашае Сустрэчы ў 2019 годзе, спевы Тэзэ становяцца ўсё больш вядомымі і выконваюцца ў якасных арабскіх перакладах. Акрамя таго, у Ерузалеме ды іншых месцах яны гучаць таксама на іўрыце.
Тут многія з нецярпеннем чакаюць бліжэйшае сустрэчы. Заклік «мець надзею ў спрыяльны і неспрыяльны час» разглядаецца ў Святой Зямлі як заклік, які павінен быць пачуты ўжо сёння. Як і варта было спадзявацца, больш падкрэсліваецца «неспрыяльны час», таму што ў сённяшняе сітуацыі няма нічога менш відавочнага, чым надзея. Царкоўныя лідары, з якімі я сустракаюся, ведаюць, што хрысціяне ў Святой Зямлі вытрываюць толькі тады, калі іх вера будзе жывіцца з глыбокіх крыніц. Як тое ёсць у выпадку Дауда і яго сям’і. Гэты палестынскі селянін не жадае, каб на яго глядзелі як на ворага кагокольвек. Падчас нашае сустрэчы ў траўні ён спадзяецца гасціць моладзь у сваім доме.
Сустракаючы шмат людзей у гэтай складанай частцы свету, дзівіць такі факт: усе ўзгадваюць пра неабходнасць падтрымкі адно аднаго, ідучы разам да крыніц надзеі і даверу. Ці ж не гэтага мы хочам дасведчыць у нашае Пілігрымцы Даверу на Зямлі?
- Дзеля атрымання дадатковае інфармацыі наконт Сустрэчы 2022 года на Святой Зямлі пішыце на адрасholyland2022 taize.fr.
- Заяўкі на ўдзел у пілігрымцы прымаюцца да 15 сакавіка 2022 года.