TAIZÉ

Малітоўныя інтэнцыі за народы свету

 

На гэтае старонцы будуць рэгулярна публікавацца малітоўныя інтэнцыі за народы свету. Штомесяц ахвотныя змогуць далучыцца да малітвы праз пасярэдніцтва братоў і моладзі з Тэзэ.

Акрамя таго, на гэтае старонцы існуе магчымасць скіроўваць малітоўныя інтэнцыі да братоў.

Студзень 2022 г. | Блізкі Усход

Молімся за народы Блізкага Усходу, асабліва за тых, хто пакутуе ад гвалту ў гэтым рэгіёне свету. За мігрантаў, бежанцаў, высланых, якія былі вымушаныя пакінуць свае краіны. За хрысціянскія Цэрквы і Раду Цэркваў Блізкага Усходу ды за ўсіх стваральнікаў адзінства.

Люты 2022 г. | М’янма

Молімся за народ М’янмы з нагоды гадавіны пасля перавароту. За ўсіх, хто ўцёк са сваіх вёсак, за ахвяры гвалту. За ўсіх тых, хто пакутуе ад наступстваў голаду альбо пандэміі, за тых, хто не мае доступу да неабходнае дапамогі. За ўсіх, хто імкнецца шукаць шляхоў супакою й справядлівасці.

Сакавік 2022 г. | Украіна

Молімся, каб спыніўся збройны агонь на зямлі Украіны! Езу, прымі ў сваёй любові тых, хто памірае ад гвалту і вайны, суцеш сем’і ў жалобе, пакажы сваю прысутнасць тым, хто знаходзіцца ў пакутах або каму давялося стаць бежанцам. Падтрымлівай тых, хто хоча міру і хто ва Украіне, РФ, Беларусі ды ў іншых краінах выступае з ініцыятывамі па спыненні вайны.

Красавік 2022 г. | Паўднёвая Афрыка

Мы молімся за жыхароў Паўднёвае Афрыкі, якія пацярпелі ад пандэміі ды яе сацыяльна-эканамічных наступстваў. За ўсіх тых, хто страціў працу ды чыё жыццё пагружаецца ў вялікую галечу. За ахвяраў несправядлівасці і гвалту. За ўсіх тых, хто адданы служэнню бедным, хто шукае шляхоў справядлівасці ды міру ў гэтае краіне.

Апошняе абнаўленне: 27 сакавіка 2022