У сувязі з развіццём пандэміі Еўрапейскую сустрэчу ў Турыне было вырашана правесці ў два паслядоўныя этапы:
- з 28 снежня 2021 г. па 1 студзеня 2022 г. з удзелам некаторых братоў ды моладзі з рэгіёна, а таксама з онлайн-трансляцыяй, Сустрэча прайшла непасрэдна ў Турыне.
- на перыяд з 7 па 10 ліпеня 2022 г. запланаваная другая частка Сустрэчы, на якую запрошаны ўсе маладыя еўрапейцы. Неўзабаве на гэтае старонцы будзе апублікавана праграма гэтага другога этапу Сустрэчы.
Некаторыя водгаласы Сустрэчы, якая адбылася напрыканцы снежня
З 29 па 31 снежня 2021 г. некалькі сотняў чалавек з Турына і рэгіёна П’емонт прынялі ўдзел у першым этапе Еўрапейскае сустрэчы. Малітвы адбываліся ў трох касцёлах горада.
[1]
30 снежня ўдзельнікі Сустрэчы разам паглыбілі разважанні над Пасланнем брата Алоіса на 2022 год «Становячыся стваральнікамі адзінства» праз наведванне адпаведных тэматычных майстар-класаў. Некаторыя з прысутных маладзёнаў таксама мелі магчымасць сузіраць Турынскую Плашчаніцу ў мясцовае катэдры.
Прысутнасць у Турыне цягам наступных некалькіх месяцаў
Па прычыне няўдачы па прыёме пілігрымаў у першапачаткова запланаваныя даты, частка Сустрэчы для замежных удзельнікаў ды іншых правінцый Італіі была перанесена на ліпень; браты з Супольнасці Тэзэ неўзабаве вернуцца ў Турын, каб працягваць супрацоўніцтва з мясцовымі Цэрквамі.
Усе тыя, хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы да Сустрэчы ў Турыне, працягваюць свой шлях да Сустрэчы: да пачатку ліпеня штовечар пятніцы а 21-ае гадзіне ў касцёле San Dalmazzo (Via Garibaldi, Турын) будзе адбывацца малітва, а кожную першую пятніцу месяца — сустрэча-разважанне над Пасланнем брата Алоіса (таксама ў касцёле San Dalmazzo).
З 7 па 10 ліпеня 2022 г.
Падчас другога этапу, з 7 па 10 ліпеня 2022 г., Цэрквы Турына запрашаюць еўрапейскіх маладзёнаў супольна прыехаць на гэты новы этап Пілігрымкі Даверу на зямлі. Удзельнікі будуць перабываць з сем’ямі ды ў парафіях рэгіёну, сустрэнуцца на малітве, абмене думкамі ды майстар-класах. Моладзь - пры наяўнасці такога жадання - можа наконадні спыніцца на некалькі дзён у Тэзэ па дарозе ў Турын альбо ўжо пасля Сустрэчы, на зваротнае дарозе дадому.