Даты
- З серады, 13 ліпеня (прыём у другой палове дня) да раніцы нядзелі, 17 ліпеня 2022 г.
Узрост удзельнікаў
- Моладзь ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў (плюс, магчыма, суправаджаючыя моладзевыя групы дарослыя асобы).
Тэма
- “Узаемнае адкрыццё праз сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю”.
Іншая інфармацыя
Гэтыя дні адкрыты для моладзі з розных еўрапейскіх краін, а таксама для моладзі з іншых кантынентаў, якая гэтым летам будзе перабываць у Тэзэ. З артыкулам пра папярэднюю сустрэчу з ліпеня 2021 г. можна запазнацца на гэтае старонцы (па-французску).
Агульная праграма
- Штодзённа: час на дыскусіі на пленарным пасяджэнні ды ў малых групах
- Ранкам: знаёмства з тэкстамі з Бібліі і Карана (тэксты, прадстаўленыя братам з Тэзэ ды імамам)
- Днём: разнастайная супольная праца і абавязкі; вольны час
- Штодзённа некалькі разоў адбываюцца малітвы (для малітвы ўстаноўлены два месцы: асобна для мусульманскае малітвы, асобна для хрысціянскае малітвы).
Рэгістрацыя і інфармацыя
За любой інфармацыяй звяртайцеся да каманды прыёму.