TAIZÉ

Паездка трох братоў па краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

 
Паколькі вайна ва Украіне працягваецца, браты з Тэзэ хацелі б выказаць сваю салідарнасць з усімі, хто пакутуе, і падбадзёрыць людзей, якія ахвяруюць дапамогу тым, хто вымушаны быў пакінуць сваю краіну.

Таму цягам двух тыдняў трое братоў праедуць праз Чэхію, Славаччыну, Польшчу і, спадзяемся, таксама завітаюць ва Украіну.

На кожным этапе падарожжа будуць арганізаваныя малітвы, а браты спадзяюцца, што змогуць сустрэцца з людзьмі, якія будуць гатовыя падзяліцца сваім сведчаннем альбо пра асабістае заангажаванне ў справу дапамогі бежанцам, альбо аб людзях, якія пацярпелі ад вайны. Інфармацыя з дэталямі паездкі, якая размешчана ніжэй, будзе рэгулярна абнаўляцца.

Месца і расклад малітвы

Чэхія

  • 29 красавіка | Прага 19:00, kostel sv. Martina ve zdi
  • 30 красавіка | Оламаўц 19:30, Klášter dominikánů

Славаччына

  • 1 траўня | Братыслава 19:45, Kostol Najsvätejšieho Spasiteľa (Kostol jezuitov)
  • 2 траўня | Прэшаў 19:30, Františkánsky kostol Sv. Jozefa

Украіна

  • 4 траўня | Львоў 20:00 Храм Святої Софії-Премудрості Божої УГКЦ (вул. Козельницька)

Польшча

  • 6 траўня | Люблін 19:00, parafia Św. Jozefa
  • 7 траўня | Варшава 20:00, Kościół św. Anny w Warszawie (pobernardyński, akademicki), Krakowskie Przedmieście 68
  • 8 траўня | Лодзь 19:00, Св. імша для студэнтаў, Bazylika archikatedralna św. Stanisława Kostki
  • 9 траўня | Лодзь 20:00, месца малітвы - да ўзгаднення
  • 10 траўня | Уроцлаў 20:00, малітва, parafia greckokatolicka Katedralna Podwyższenia Krzyża Pańskiego
Апошняе абнаўленне: 24 красавіка 2022