TAIZÉ

Тыдзень абмену думкамі ды сведчання аб праваслаўнае веры

 
З 6 па 13 жніўня 2023 г. у Тэзэ пройдзе другі «Тыдзень абмену думкамі ды сведчання аб праваслаўнае веры».

Мітрапаліт Парыжскі Дзімітрый (Усяленскі Патрыярхат) у суботу 12 жніўня ўзначаліць Боскую Літургію ў Храме Паяднання.

Адмысловыя элементы праграмы ў дадатак да звычайнае праграмы штотыднёвых сустрэч

Для праваслаўных удзельнікаў

Панядзелак а 17:30: сустрэча пад кіраўніцтвам святара Ёана Лена, выкладчыка праваслаўнага літургічнага багаслоўя. На працягу тыдня: абмены, арганізаваныя спантанна, на розныя тэмы ў залежнасці ад пытанняў і інтарэсаў.

Для ўсіх удзельнікаў

Аўторак і серада а 17.30: семінары* прысвечаныя праваслаўнай Царкве і веры (для ўсіх ахвочых).
Серада а 07.00: цэлебрацыя Боскай Літургіі.
Пятніца а 17.30: цэлебрацыя Нешпараў з малітвай за памерлых.
Субота а 08.15: Боская Літургія ў Храме Паяднання.
Субота 15:15 і 17:30: семінары* прысвечаныя праваслаўнай Царкве і веры (для ўсіх ахвочых).

*Тэмы і імёны прамоўцаў семінараў будуць апублікаваныя пазней на гэтае старонцы.

Зацікаўленых мерапрыемствам мы просім зарэгістравацца на гэты тэматычны тыдзень праз адпаведную форму, зазначаючы, ці вы жадаеце ўдзельнічаць у праграме ўсяго тыдня, ці толькі прыехаць на выходныя. (Пры жаданні ўзяць удзел у мерапрыемстве выключна ў суботу спецыяльная рэгістрацыя не патрабуецца – квіток на харчаванне можна будзе атрымаць у пункце рэгістрацыі.)

Апошняе абнаўленне: 21 лютага 2023