TAIZÉ

Пілігрымка на Святую Зямлю

Ідучы разам да крыніцы надзеі

 

Прэс-рэліз, 8 траўня 2022 г.

У супрацоўніцтве з Цэрквамі Блізкага Усходу ды Экуменічным Інстытутам Тантур з 8 па 15 траўня б.г. Супольнасць Тэзэ праводзіць міжнародную сустрэчу моладзі на Святой Зямлі. Сустрэча адбываецца не толькі ў Ерузалеме, але й у Бэтлееме ды ў навакольных гарадах, а таксама ў Галілеі, Назарэце і на гары Табор. На сустрэчы прысутныя брат Алоіс з групаю з каля дзесяці братоў з Супольнасці.

Усе Цэрквы прынялі ўдзел у доўгае падрыхтоўцы, плёнам якой з’яўляецца гэтая сустрэча. У лютым і сакавіку б.г. адбыліся 40 падрыхтоўчых вечароў малітвы і разважанняў для жыхароў адасобленых вёсак у Палестыне і студэнтаў прэстыжнага Інстытута Тэхніён у Хайфе. Праваслаўныя грэкі, армяне-грыгарыяне, каталікі розных абрадаў, лютэране і англікане — усе сабраліся, каб падрыхтаваць прыём моладзі. Многія з удзельнікаў сустрэчы расселеныя па мясцовых жыхарах, асабліва ў Бэтлееме.

“Ідучы разам да крыніцы надзеі” - тэма, якую паддаюць разважанням цягам гэтага тыдня. Спевы Тэзэ будуць гучаць у найпрыгажэйшых храмах Ерузалема, Бэтлеема і Галілеі, змяняючыся часам на абмен думкамі, рознага кшталту тэматычнымі сустрэчамі ды наведваннем месцаў пакуты і надзеі. Праграму гэтае сустрэчы можна паглядзець на адмысловае старонцы.

У гэтае сустрэчы ўдзельнічаюць трыста маладзёнаў з шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама моладзь з іншых кантынентаў. Штораніцы ў храмах ды ў прымаючых сем’ях адбываецца абмен думкамі з моладдзю са Святое Зямлі.

Мясцовая моладзь будзе далучацца да еўрапейцаў на кожным этапе пілігрымкі:

  • · панядзелак, 9 траўня: Ерузаелм, аўдыенцыя ў грэка-праваслаўнага патрыярха Феафіла III; малітва апоўдні ў храме Св. Ганны; адкрыццё розных абліччаў хрысціянства на Блізкім Усходзе праз мерапрыемствы, падрыхтаваныя хрысціянамі са Святое Зямлі; вечаровая малітва ў Мелькіцкім саборы; вяртанне на начлег у Бэтлеем ці ваколіцы.
  • · аўторак, 10 траўня: Ерузалем, малітва ў базыліцы Святога Стэфана; семінар з двума прафесарамі з біблейскай школы ў Ерузалеме, каб паразважаць пра значэнне адчытання Бібліі ў біблейскіх краінах; чарговыя семінары, прысвечаныя ролі надзеі як рухаючай сілы дзеянняў, асабліва там, дзе існуе несправядлівасць.
  • · серада, 11 траўня: Бэтлеем, вечаровая малітва са зваротам арцыбіскупа П’ербатысты Піцабалы, лацінскага Патрыярха Ерузалема.
  • · чацвер, 12 траўня: Ерузалем, прыём у лютэранскае кірсе недалёк ад Храма Гроба Гасподняга.
  • · пятніца, 13 траўня: на ўзбярэжжы Галілейскага возера - разважанне над тэкстамі Евангелля, дзе Езус кліча, настаўляе, адкрываецца і рыхтуе сваіх вучняў да місіі на беразе гэтага мора.
  • · субота, 14 траўня: Назарэт, пасля чаго апошняя супольная малітва ў базыліцы Перамянення Гасподняга на гары Табор.

Кантактныя нумары для журналістаў: +972 54 223 8144 / Email

Апошняе абнаўленне: 10 May 2022