TAIZÉ

СДМ Лісабон 2023: побыт у Тэзэ да або пасля сустрэчы

 
Некаторыя групы ўжо зараз рыхтуюцца да Сусветных дзён моладзі 2023 г., якія пройдуць у Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 г.

Маладзёны, якія едуць для ўдзелу ў Сусветных днях моладзі ў Лісабоне, могуць спыніцца ў Тэзэ альбо па дарозе на мерапрыемства, альбо ў дні пасля сустрэчы. Групы, якія прыязджаюць на побыт у Тэзэ, будуць удзельнічаць у супольных малітвах тройчы на дзень, у разважаннях Бібліі пад кіраўніцтвам братоў і ў невялікіх групах з іншымі маладымі людзьмі па дарозе ў Лісабон або вяртаючыся адтуль. Дзеля таго, каб даведацца больш падрабязную інфармацыю аб праграме, размяшчэнні і коштах перабывання ў Тэзэ, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку. Дадзеная рубрыка прысвечаная адказам на гэтыя і падобныя пытанні.

Мы рэкамендуем прыязджаць і прымаць удзел у звычайнае штотыднёвае праграме ад нядзелі па наступную нядзелю.

Калі вы не можаце застацца на цэлы тыдзень і, тым не менш, хочаце правесці некалькі дзён у Тэзэ ў рамках вашага паломніцтва на СДМ-2023, мы заахвочваем вас прыехаць прынамсі на адзін з наступных перыядаў, калі гэта наогул магчыма:

- ад нядзелі 23 ліпеня па аўторак 25 ліпеня
- ад серады 26 ліпеня па нядзелю 30 ліпеня
- ад панядзелка 7 жніўня па пятніцу 11 жніўня

Незалежна ад вашых планаў, калі ласка, звяжыцеся з намі адносна вашага побыту.

Дзеля дэталёвае інфармацыі адносна побыту ў вёсцы Тэзэ перайдзіце на гэтую старонку.

Апошняе абнаўленне: 1 чэрвеня 2022
Калі ласка, зарэгіструйце вашую групу як мага хутчэй, нават калі вы й не ўпэўненыя ў сваіх планах, колькасці людзей і г.д.