Пачынаючы з 2016 г. суседні да Тэзэ праваслаўны прыход Сэнт-Сезар і Сэнт-Марсэль у г. Шалон-сюр-Сон (Сербскі патрыярхат) разам з Супольнасцю братоў штогод арганізуюць дзень малітвы і разважанняў. У гэтым годзе праваслаўныя з навколіц Тэзэ запрашаюцца на «Праваслаўны дзень» у суботу, 20 жніўня, які распачнецца Боскай Літургіяй, а працягнецца семінарамі.
Расклад дня
· 09:00 Боская Літургія, якую ўзначаліць мітрапаліт Парыжскі Дзімітрый (Усяленскі патрыярхат), у Храме Паяднання
· 10:30 сняданак, пасля чаго адбудзецца сустрэча з мітрапалітам Дзімітрыем
· 12:30 супольная малітва з братамі з Супольнасці Тэзэ, затым абед а 13:00. [1]
· 15:00 «Якім чынам Царква пакліканая спрыяць міру паміж народамі?» з Жоржам Эль Хаге (Антыахійскі патрыярхат), даследчыкам патрыстыкі, старшынёю праваслаўнага моладзевага руху Syndesmos.
· 16:00 «Падарожжа ў веры духоўнай дачкі а. Аляксандра Шмемана ў 1950-я гг.», гутарка з Ірэн Ровэр-Сова.
· 17:00 падвячорак
· 17:30 «Уразлівы давер ды “новы спеў” з Тэзэ», лекцыя Канстанціна Сігава з Кіева.