Франчэска нарадзіўся ў 1965 годзе ў Інданезіі, і быў старэйшым брат у вялікай сям’і. У 1993 годзе ён далучыўся да Супольнасці Тэзэ, дзе хутка паставіў свае тэхнічныя здольнасці на службу манаскаму жыццю братоў і прыёму моладзі. За гэтыя гады ён стаў сапраўдным знаўцам гуказапісу, менавіта ён распрацаваў аўдыёсістэму ў Храме Паяднання. На працягу многіх гадоў ён таксама добрасумленна дасылаў запісы супольнае малітвы на радыё RCF.
У Тэзэ ён прымаў шмат маладзёнаў з Інданезіі ды іншых азіяцкіх краін, а ў апошнія гады далучыўся да каманды, адказнай за падтрымку валанцёраў. Багата разоў ён таксама наведваў моладзь і хрысціянскія супольнасці Вугоршчыны, краіны, мову якой ён вывучыў і з якою наладзіў трывалыя путы сяброўства. Ён удзельнічаў таксама ў падрыхтоўцы некалькіх міжнародных сустрэч Тэзэ, пачынаючы з Вены ў 1992 г., дзе ўваходзіў у склад каманды валанцёраў, аж да апошняе сустрэчы ў паўднёваафрыканскім Кейптаўне.
У апошнія гады ў Тэзэ ён удзельнічаў у арганізацыі сяброўскіх сустрэч паміж хрысціянскай і мусульманскай моладдзю, а таксама рэгулярна суарганізоўваў майстар-класы па міжрэлігійным дыялогу, па тэме блізкай ягонаму сэрцу з-за гісторыі яго ўласнае сям’і. Ён таксама быў вялікім аматарам музыкі; гэтым захапленнем ён хацеў падзяліцца з моладдзю падчас музычных семінараў, якія ён праводзіў рэгулярна, у тым ліку цягам мінулага лета.
Напамін брат Алоіс напісаў гэтую малітву:
Езу Хрыстэ, мы даручаем Табе нашага брата Франчэска, якога Ты прымаеш у вечнае жыццё, які будзе назаўжды з Табой. З жывой верай і вялікай добразычлівасцю ён паверыў Табе і адказаў на Твой заклік. Трыццаць гадоў таму ён пакінуў сваю радзіму, Інданезію, каб далучыцца да нашае Абшчыны. Быў вельмі шчаслівы, калі месяц таму выязджаў на адведзіны сваёй сям’і, якую не мог наведаць цягам апошніх гадоў. Разам з нашымі братамі тут і ў Супольнасці, а таксама з усімі, хто яго ведаў і любіў, мы праслаўляем Цябе за яго жыццё сярод нас і даручаем яго Тваёй міласэрнасці. Духу Святы, падобна як й наш брат Франчэска, Ты напаўняеш нас надзеяй, і нават з вельмі малою вераю мы адважваемся засведчыць сваім жыццём: “Хрыстос уваскрос!”