Дарагія сябры з Ростака і наваколіц,ад усяго сэрца дзякую ўсім, хто зрабіў сустрэчу ў Ростаку такой прыгожай, поўнай радасці ды надзеі: прыходам і хрысціянскім супольнасцям, святарам і пастарам, кіраўнікам суполак і цывільным уладам, сем’ям і гасцям.Дзякуючы вялікай згуртаванасці ўсіх, уся моладзь была ўражана атрыманай гасціннасцю. Многія людзі казалі нам перад ад’ездам, наколькі іх кранула цеплыня вашага прыёму. Тое, што тысячы людзей адчынілі свае дзверы маладзёнам, якіх яны не ведалі, у той час, калі мы часта баімся незнаёмых людзей, здаецца мне вялікім знакам надзеі.Нас асабліва крануў той факт, што шэраг людзей, якія адчынілі свае дзверы, не падзялялі хрысціянскай веры. Дзякуй вам ад душы!Нібы пілігрымы, таксама й мы цяпер аднаўляем нашую вандроўку да больш асабістай еднасці з Богам, да больш глыбокага братэрства паміж сабой, асабліва паміж хрысціянамі, якія ўсё яшчэ падзеленыя, і да новай салідарнасці паміж усімі і са стварэннем.Будзьма ж працягваць гэты пошук там, дзе ўсе мы жывем! Застаючыся аб’яднанымі ў глыбокай братэрскай еднасці,брат Алоіс
Здымак: сумесны пасілак у Бад-Даберане