Узрост удзельнікаў
Маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 35 гадоў (плюс суправаджаючыя дарослыя).
Пражыванне, харчаванне, кошты і выдаткі
Праглядзіце старонку, прысвечаную звычайным тыдням. Усе пасілкі падчас гэтае сустрэчы будуць вегетарыянскія.
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя на сустрэчу адбываецца праз агульную рэгістрацыйную форму, з абавязковым пазначэннем у камэнтах “AIC meeting” (“Amitié Islamo-Chrétienne”). На сустрэчу варта зарэгістравацца да 15 чэрвеня 2023 г. Калі плануецца прыбыццё моладзевае групы ў ліпені 2023 г., калі ласка, напішыце нам як мага хутчэй па адрасе aic taize.fr ды, калі тое магчыма, укажыце прыблізную колькасць людзей, якія плануюць прыехаць.
Агульная праграма
Штодня будзе прапанаваны звычайны расклад малітвы, акрамя таго ў адным з пакояў, звычайна прызначаных для семінараў, будзе падрыхтавана адмысловае месца для мусульманскае малітвы. Пры жаданні мусульмане і хрысціяне змогуць даведацца, чым ёсць малітва для маладзёнаў з рэлігійнае традыцыі, адрознай ад іх уласнай. У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца абмен у малых групах, з магчымасцю сустрэчы з іншымі асобамі падчас нефармальнага вольнага часу.
Ранішнія абмены будуць супольна арганізаваныя імамам і братам з Тэзэ: імам прадставіць і патлумачыць урывак з Карану, а брат з Тэзэ – з Бібліі.
У сярэдзіне дня, пасля пасілку і вольнага часу на адпачынак, кожны зможа прыняць удзел у той ці іншай практычнай справе – мыццё, уборка, праца ў агародзе, розная нескладаная фізічная дапамога для агульнага ўтрымання месцаў у Тэзэ, падрыхтоўка пасілкаў і г.д. Кожны дзень з 17:30 да 19:00 для жадаючых будуць праводзіцца тэматычныя семінары на розныя тэмы: пытанні, звязаныя з адносінамі паміж хрысціянамі і мусульманамі, а таксама семінары, прысвечаныя іншым тэмам.
Да заўвагі
- Існуе магчымасць застацца ў Тэзэ з другой паловы дня чацвярга, 13 ліпеня да поўдня нядзелі, 16 ліпеня, далучаючыся да звычайнае праграмы выхадных у Тэзэ з вечара чацвярга (вы можаце абраць сабе ўдзел у праграме міжнародных сустрэчах або выбраць час для рэкалекцый у цішыні).
- Інфармацыя для моладзі з Парыскага рэгіёну: un bus partira pour Taizé le dimanche 9 juillet en milieu de matinée de la mosquée de Massy (Paris-Sud), avec un arrêt à Denfert-Rochereau. Retour le 13 juillet après-midi. Détails pour s’inscrire et renseignements: à venir. prochainement.