TAIZÉ

Пілігрымка Даверу ў 2023 г.

 
Падчас Еўрапейскае сустрэчы ў Ростаку брат Алоіс абвесціў пра чарговыя этапы Пілігрымкі Даверу ў 2023 годзе.

У дадатак да міжнародных сустрэч, якія будуць праходзіць кожны тыдзень на працягу ўсяго года ў вёсцы Тэзэ, ніжэй пералічаныя адмысловыя тэматычныя тыдні 2023 г., праграма якіх адрозніваецца ад звычайных сёлетніх мерапрыемстваў:

- 2-9 красавіка 2023 г. – Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Тэзэ.
- 9-13 ліпеня 2023 г. – сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі.
- 6-13 жніўня 2023 г. – тыдзень абмену думкамі ды сведчання аб праваслаўнае веры.
- 20-27 жніўня 2023 г. – тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі.
- 29 верасня - 1 кастрычніка 2023 г. – праект Разам, у Рыме ды ў іншых краінах свету.
- 28 снежня 2023 г. - 1 студзеня 2024 г. – Еўрапейская моладзевая Сустрэча ў славенскае Любляне.

Апошняе абнаўленне: 4 March 2023