TAIZÉ

Спецыяльная праграма ў Тэзэ перад сустрэчай «Разам» у Рыме

 
З 24 па 28 верасня 2023 г., напярэдадні мерапрыемства «Разам | Сход народа Божага», у Тэзэ для 18-35-гадовае моладзі будзе прапанавана адмысловая праграма рэфлексіі на тэму Царквы.

Тэмаю разважанняў будзе:

Царква па ўсім свеце: сумесна крочыць з іншымі і пашыраць нашае сяброўства


Сярод тэм, якія разглядаюцца падчас біблійных уводзінаў:

1. «Езус запавядаў Валадарства Божае, а з’явілася Царква» (кс. Альфрэд Луасі): Царква – расчараванне ці шматабяцаючы пачатак?

2. «Няма ўжо ні юдэя, ні грэка» (святы Павел): якім чынам Царква, заснаваная на любові да ворагаў, можа спрыяць міру на зямлі?

3. «Царква, маці наша» (з Велікоднай літургіі): ці мы належым да Царквы з уласнага выбару, ці гэта падобна да вялікай сям’і, у якой мы нарадзіліся?

4. «Царква толькі тады з’яўляецца Царквою, калі яна існуе для іншых» (Дзітрых Банхёфер)