TAIZÉ

Еўрапейская сустрэча ў Любляне

Праграма і рэгістрацыя

 

Даты

Еўрапейская cустрэча ў Любляне пройдзе з чацвярга, 28 снежня 2023 г. па панядзелак, 1 студзеня 2024 г.


Здымак: © T. Dolinar

Узрост удзельнікаў

Еўрапейскія сустрэчы адрасаваныя моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў.

Праграма

Аўторак, 26 снежня: Прыезд валанцёраў

Прыезд валанцёраў. Калі ласка, заплануйце прыбыццё ў пункт прыёму паміж 14:00 а 17:00.

Сустрэча адбываецца дзякуючы значнае колькасці валанцёраў, якія прыедуць 26 снежня. Яны дапамагаюць рознымі спосабамі:
- прымаючы ўдзельнікаў, каторыя прыедуць 28 снежня
- працуючы ў асобных групах (раздаючы пасілкі, прыбіраючы, рыхтуючы месцы малітвы і г.д.)
- дапамагаючы арганізатарам пры мясцовых парафіях ці іншых прымаючых месцах
- спяваючы у хоры (калі ласка, варта тое зазначыць ЗАГАДЗЯ ў рэгістрацыйнае форме сваёй заяўкі)

Чацвер, 28 снежня: Галоўны дзень прыёму

з 08:00 да 12:00, прыбыццё ў Любляну, затым першая сустрэча з прымаючымі абшчынамі

16:30 пасілак у Arena Stožice

18:00 вечаровая супольная малітва ў Arena Stožice, пасля вяртанне да месцаў вашага начлегу

Пятніца-субота, 29-30 снежня

08:30 ранішняя малітва ў прымаючых супольнасцях, затым малыя групы дзялення і сустрэчы з людзьмі, маладымі і старэйшымі, якія ўдзельнічаюць у жыцці мясцовае абшчыны

Па дарозе ў цэнтр горада можна з’есці спакаваны пасілак (наконадні ўвечары ўдзельнікі Сустрэчы атрымалі яго падчас вячэры)

13:00 паўдзённая малітва ў розных храмах у цэнтры горада

15:00 тэматычныя сустрэчы, прысвечаныя веры і духоўнаму жыццю, сацыяльнаму заангажаванню, культуры і мастацкае творчасці

17:30 пасілак у Arena Stožice

19:00 вечаровая супольная малітва ў Arena Stožice, пасля вяртанне да месцаў вашага начлегу

Нядзеля, 31 снежня

Удзел у ранішніх набажэнствах у прымаючых супольнасцях, затым малыя групы дзялення і сустрэчы з людзьмі, маладымі і старэйшымі, якія ўдзельнічаюць у жыцці мясцовае абшчыны

Па дарозе ў цэнтр горада можна з’есці спакаваны пасілак (наконадні ўвечары ўдзельнікі Сустрэчы атрымалі яго падчас вячэры)

15:00 рэгіянальныя сустрэчы (паводле краіны паходжання ўдзельнікаў) у розных частках горада

17:30 пасілак у Arena Stožice

19:00 вечаровая супольная малітва ў Arena Stožice, пасля вяртанне да месцаў вашага начлегу

23:00 малітоўнае чуванне ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце, а затым «Фестываль нацый»

Панядзелак, 1 студзеня

Удзел у ранішніх набажэнствах у прымаючых супольнасцях, затым тамсама абед з асобамі, якія прымалі вас

Ад’езд пачынаючы з 16-ае гадзіны

Засяленне

Засяленне адбываецца па сем’ях (у горадзе ці прадмесці) альбо невялікімі групамі ў агульных памяшканнях, школах, спартыўных залях і г.д. Кожны абавязкова павінен мець з сабою турыстычны дыванок (т.зв. карымат) і спальны мяшок. Моладзь з абмежаванымі магчымасцямі павінна быць зарэгістраваная да 1 лістапада, каб у нас быў час знайсці для іх адпаведныя варункі засялення.
.

Калі вы маеце ўласнае месца засялення

У духу Пілігрымкі Даверу мы заахвочваем усіх прыняць тое, што прапануюць мясцовыя жыхары, дзеля таго, каб пазнаёміцца бліжэй з людзьмі, якіх вы пакуль не ведаеце. У выпадку, калі вы ўжо арганізавалі свой начлег, неабходна ўпісаць адрас, дзе вы будзеце пражываць падчас Сустрэчы, у вашае рэгістрацыйнае форме. На вас надаль спачывае абавязак прыбыць у пункт прыёму, каб зарэгістравацца і атрымаць праграму, квіткі, і г.д. Асобы, якія будуць гасціць вас, павінны скантактавацца з найбліжэйшым пунктам прыёму і паведаміць, што вы будзеце прымаць удзел у праграме Сустрэчы менавіта ў іх абшчыне.

Кошты ўдзелу

Вашыя грашовыя ўнёскі пакрываюць пасілкі, грамадскі транспарт, дэкарацыі месцаў малітвы, арэндную аплату месца Сустрэчы, матэрыялы ды іншыя выдаткі, патрэбныя для падрыхтоўкі Сустрэчы. Узровень грашовае аплаты ўдзельнікаў вагаецца ў залежнасці ад коштаў жыцця ў канкрэтнае краіне.


Памер грашовых унёскаў для ўдзельнікаў Сустрэчы з Беларусі:
50 € - моладзь ва ўзросце да 35 гадоў уключна.
Па пытаннях коштаў удзелу вы можаце напісаць нам на адрас meetings taize.fr.

Удзельнікаў або кіраўнікоў груп з Беларусі, чыя прафесійная дзейнасць і даходы дазваляюць аплаціць большы ўнёсак, мы просім унесці большую суму - 80 €.

Валанцёрская моладзь, якая прыязджае 26 снежня, складае такі ж самы ўнёсак, як і звычайныя ўдзельнікі Сустрэчы.

УВАГА! Калі вы паходзіце з Беларусі, але пражываеце на тэрыторыі еўрапейскае краіны (навучаецеся ў вну, працуеце, выехалі на эміграцыю і г.д.), калі ласка, аплачвайце свой унёсак паводле краіны пражывання, а не краіны паходжання!

Якім чынам аплаціць удзел у Сустрэчы

Калі ласка, здзейсніце аплату вашага ўдзелу ў Сустрэчы шляхам грашовага пераказу пры дапамозе вашае рэгістрацыйнае формы on-line адпаведна загадзя. Аднак памятайце, што мы не зможам вярнуць вам грошы, пасля здзяйснення вамі аперацыі аплаты.

Калі ў Вас ёсць пытанні, для падрабязнай інфармацыі ў справе аплаты, калі ласка, звяжыцеся з намі meetings taize.fr, пазначыўшы ў якасці тэмы Вашага паведамлення «financial contribution».


У розных рэгіёнах і краінах моладзь разам рыхтуецца да пілігрымкі. Таму цягам наступных месяцаў на нашае старонцы будуць апублікаваныя адпаведныя падрыхтоўчыя матэрыялы, якія дапамогуць лепей перажыць час перад вашае паездкаю.

У сацыяльных сетках Тэзэ (@taize, @taizeljubljana) вы знойдзеце больш навін са здымкамі перыяду падрыхтоўкі.

Рэгістрацыя

Асобы, якія плануюць арганізаваць паездку групы моладзі, павінны зарэгістравацца як мага хутчэй, падаючы прыблізную колькасць удзельнікаў сваёй групы. Пасля гэтага можна будзе дадаваць бракуючыя дадзеныя адносна складу сваёй групы. Рэгістрацыя адкрытая да пятніцы, 1 снежня

>>> Каб зарэгістравацца на Сустрэчу ў Любляне, перайдзіце па гэтае спасылцы online.

Апошняе абнаўленне: 11 October 2023

- Даты

- Узрост

- Праграма

- Засяленне

- Кошты ўдзелу

- Рэгістрацыя