З чым я з’яўлюся перад Панамі пакланюся перад Найвышэйшым Богам?Ці прынясу Яму ўсеспаленніі аднагадовых цялят?Ці спадабаюцца Пану тысячы баранаўі дзясяткі тысяч патокаў алею?Ці мне прынесці за маю правіну першынца майго,плод майго ўлоння за грэх маёй душы?О, чалавек, сказана табе, што ёсць дабром,і чаго патрабуе ад цябе Пан:паступаць справядліва, любіць міласэрнасцьі пакорна хадзіць перад тваім Богам?
Часам здаецца, што мы жывем у дрыготкім свеце, дзе кожны крок няпэўны. У першым раздзеле кнігі прарока Міхея ёсць словы, якія апісваюць такія перажыванні: выглядае так, нібы “горы топяцца прад Ім, і даліны расцякаюцца, як воск перад абліччам агню, як воды, якія ільюцца па схілах”. У шостым раздзеле кнігі Міхея рэакцыяй на гэта пахісненне асноў з’яўляецца першапачаткова вялікая актыўнасць, зразумелыя спробы знайсці сабе занятак, даць сабе рады. Гэта гучыць амаль неспакойна, перабольшана. Але потым тэкст робіцца спакойным. Аповед спыняецца сам па сабе і пераносіць нас у гэтую ціхую прастору: “О, чалавек, сказана табе, што ёсць дабром, і чаго патрабуе ад цябе Пан: паступаць справядліва, любіць міласэрнасць і пакорна хадзіць перад тваім Богам?”
“Сказана табе, што ёсць дабром”. Пачуўшы гэта, можна было б спадзявацца пераліку. Пералік чынаў, якога трэба проста прытрымлівацца, каб рабіць дабро, і тады свет будзе здавацца кіраваным і крыху менш пагрозлівым. Але потым маем дачыненне не з такім пералікам (хоць так можа выглядаць), але з заахвочваннем. Заахвочваннем, якое запрашае нас да падарожжа ў тэкст, у прастору, якую адкрыў ціхі рытм тэксту.
Перадусім: “Паступаць справядліва”. Зазірнуўшы ў гэтую прастору, тэкст адкрываецца, але свет праз тое не закрываецца. Замест гэтага мы разпазнаем, што справядліва і як сур’ёзна ўспрымаць справядлівасць. Дзейнічаць па справядлівасці азначае ведаць, якія асноўныя правы, без якіх немагчыма сумеснае жыццё. Дадам: падтрыманне справядлівасці азначае таксама прызнанне і ўказанне на несправядлівасць, нават калі нялёгка распазнаць несправядлівасць і змірыцца з тым, што людзі пацярпелі ад несправядлівага абыходжання.
Далей: “Любіць міласэрнасць, любіць хэсэд”. Габрэйскае слова хэсэд цяжка перакласці. Міласэрнасць, але якая не проста лагодная, добразычлівая і прыемная, але й якая будзе формаю салідарнасці ды ўдзелу ў супольным жыцці. Я ўяўляю гэта як міласэрнасць, шурпатую і з вострымі бакамі, якая сутыкаецца з роспаччу свету і нашае уласнае безнадзейнасцю. Гэта міласэрнасць, якая адважваецца ўявіць сабе прасторы, у якіх можна жыць паводле хэсэд, у якіх магчымая салідарнасць – і змагацца за іх.
Урэшце: “Пакорна хадзіць перад тваім Богам”. Як мы можам сабе ўявіць такую ідэю: хадзіць з Богам, падарожнічаць з Богам? У габрэйскім тэксце для апісання гэтай хады выкарыстоўваецца слова цана́. Гэта двухсэнсоўнае слова: яно можа быць перакладзена як сціплы, але таксама як уважлівы, удумлівы, спакойны, праніклівы, свядомы. Я так разумею: не проста ісці разам, ісці разам з ім, але разважаючы пра гэтае падарожжа і бесперапынна шукаючы вобразы таго, як тое падарожжа адчуваецца. І паступаць справядліва.
Акрамя таго, я хацела б прапанаваць інтэрпрэтацыю, што ў самім тэксце ёсць схаваны матыў падарожжа. Вы можаце паўтараць гэты верш зноў і зноў, рухаючыся наперад і назад: пакорна хадзіць перад тваім Богам. І любіць міласэрнасць. І любіць міласэрнасць. І пакорна хадзіць перад тваім Богам. Туды й назад. Падарожжа працягваецца – і мы ідзем разам з ім і перажываем яго настолькі, наколькі мы яго фармуем.
Я разумею падарожжа, якое адлюстроўваецца ў тэксце, так: у тыя моманты, калі цяжка працягваць крочыць з Богам, можа быць дастаткова прызнаць тое, што справядліва, назваць па імені несправядлівасць, імкнучыся стварыць прастору дабрыні для сябе ды іншых. І наадварот: калі я не ведаю, як захоўвацца далей і як захаваць надзею на салідарнасць, на дабрыню, на справядлівасць, на што заўгодна, тады можа ўзнікнуць здагадка, што нават звілістыя жыццёвыя шпацыры маюць сваю мэту.
Як я сабе ўяўляю “хадзіць перад Богам”? Якімі вобразамі, словамі, гісторыямі... я магу апісаць гэты шпацыр?
Якімі прыкладамі дабрыні ў знак салідарнасці я магу падзяліцца на гэтым шляху?
Як мы можам ствараць прасторы (у Царкве і па-за яе межамі), у якіх можна вяршыць справядлівасць і называць па імені несправядлівасць?
Катарына Апалка (ням. Katharina Opalka), PhD (упершыню дадзенае разважанне было прапанаванае ўвазе ўдзельнікаў моладзевага тыдня ў Тэзэ ў жніўні 2024 г.)