Еўрапейская сустрэча ў Таліне
Карысная інфармацыя і праграма
ДатыСубота, 28 снежня 2024 г. – серада, 1 студзеня 2025 г. Хто можа быць удзельнікам?Сустрэча скіраваная да моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Кіраўнік групы можа быць старэйшы. Усе месцічы Таліна запрошаныя да супольных малітваў і пасляабедзенных семінараў. РассяленнеКаля сарака хрысціянскіх абшчын у Таліне і на прадмесці рыхтуюцца прыняць гасцей. Яны займаюцца пошукам сем’яў, дзе чатыры ночы будуць пражываць госці, з’ядуць чатыры сняданкі ды абед 1 студзеня. Калі колькасць удзельнікаў перавысіць магчымасці прымаючых сем’яў, удзельнікам Сустрэчы будзе прапанавана групавое рассяленне па спартыўных залах або школах. Маладыя людзі з інваліднасцю павінны зарэгістравацца да 1 лістапада, каб атрымаць адпаведнае жыллё. Якім чынам я магу паўдзельнічаць, калі ў мяне ўжо ёсць уласнае рассяленне? Па прыбыцціУдзельнікаў будуць прымаць непасрэдна ў прымаючых абшчынах. Сёлета не будзе цэнтральнага пункта прыёму 28 снежня, як тое адбывалася звычайна. Пачынаючы з 20 лістапада каманда па падрыхтоўцы Сустрэчы ў Таліне будзе дасылаць зарэгістраваным удзельнікам кантактныя дадзеныя асобы/асобаў, адказных за іх прыём у абшчыне/абшчынах, якая/якія будуць ім прыдзеленыя. З канца лістапада і да Раства кожны ўдзельнік (лідэр групы ці падгрупы) павінен будзе звязацца па электроннай пошце ці па тэлефоне з прымаючай абшчынай у Таліне, каб удакладніць дэталі прыбыцця і размяшчэння, а менавіта: GPS-каардынаты прымаючай абшчыны, час прыбыцця, змены асабовага складу групы ў апошнюю хвіліну, асаблівыя патрэбы некаторых членаў групы (пры наяўнасці), час ад’езду і г.д. Удзельнікі Сустрэчы атрымаюць квіткі на харчаванне і праезд у грамадскім транспарце на падставе лічбаў, указаных у рэгістрацыйнае форме, і ўнёску, аплачанага да 8 снежня. Інфармацыя для кіраўнікоў, якія рэгіструюць групы ПраграмаСубота, 28 снежня 2024 г. Нядзеля, 29 снежня 2024 г. Панядзелак-аўторак, 30-31 снежня 2024 г. Серада, 1 студзеня 2025 г. Каталіцкая Эўхарыстыя РэгістрацыяРэгіструйцеся па гэтае спасылцы [https://register.taize.fr/entryPoint.xhtml?meeting=54&language=en] КоштыУдзельнікаў просяць пакрыць кошты выдаткаў на Сустрэчу (харчаванне, транспарт, лагістыка і г.д.). Сума залежыць ад кошту жыцця ў розных краінах: Калі вы прыязджаеце 26 снежня ў якасці валанцёра, вы ўносіце тую ж суму. Ваш унёсак неабходна аплаціць карткай да 8 снежня 2024 г. праз рэгістрацыйную форму. Калі вы аддаеце перавагу банкаўскаму плацяжу, калі ласка, звяжыцеся з meetings taize.fr для атрымання правільнага нумара рахунку. Калі ласка, звярніце ўвагу: мы не можам вярнуць грошы пасля здзяйснення аплаты! Пасля здзяйснення аплаты коштаў удзелу праз картку, вы аўтаматычна атрымаеце пацвярджэнне. Калі вам будзе патрэбная квітанцыя аплаты, папрасіце аб гэтым, калі будзеце рабіць аплату, а не пазней. ПадарожжаАрганізуюцца адмысловыя аўтобусы: 26 снежня – прыезд валанцёраўНам патрэбныя валанцёры, якія змогуць прыехаць два дні раней. Вы граеце на музычным інструменце ці спяваеце ў хоры? Магчыма, вы жадаеце дапамагчы нам у групах працы (раздача ежы, прыбіранне, падрыхтоўка месцаў для малітвы, транспарт, дапамога на семінарах і г.д.)? Магчыма, вы змаглі б падтрымаць мясцовую абшчыну падчас прыёму гасцей, арганізацыі малітваў і ранішняе праграмы? Прыём валанцёраў 26 снежня будзе праходзіць з 09.00 да 13.00 у цэнтры горада. Вы атрымаеце папярэднюю інфармацыю і будзеце размеркаваны па прымаючых парафіях. Пятніца, 27 снежня, будзе днём, прысвечаным камплектацыі валанцёрскіх працоўных груп, рэпетыцыям хору і музыкаў, а таксама падрыхтоўцы ўдзельнікаў да прыбыцця ў мясцовыя абшчыны Таліна і прадмесцяў. Тэмпература ў ТалінеНе забудзьцеся ўзяць з сабой цёплую вопратку і адпаведны абутак. У канцы снежня сярэднія тэмпературы тут вагаюцца каля 0°, але вы маеце быць гатовыя да тэмператур, ніжэй за 0°. Снежаньскі светлавы дзень доўжыцца тут 6 гадзін: сонца ўзыходзіць пасля 09:00 і заходзіць задоўга да 16:00. Перад выездам праверце прагноз надвор’я і наладзьце адпаведным чынам свае гаджэты! З сабою варта мець:
Пытанні асабістае бяспекіКалі ласка, уважліва прачытайце старонку Асабістая бяспека. Па меры набліжэння Сустрэчы яна будзе дапрацоўвацца і абнаўляцца. ПадрыхтоўкаУ сацыяльных сетках 4Tf taizetallinn вы знойдзеце навіны са здымкамі з падрыхтоўкі. |