Знаёмства з эстонскім кампазітарам: Арво Пярт«Калі молішся, трымай Бога за руку сваім сэрцам, як дзіця, якое ўвесь час шукае рукі сваіх бацькоў».
«Ён самы вядомы эстонец у свеце!», – папярэджваюць нас эстонцы, якія суправаджаюць нас, каб наведаць цэнтр Арво Пярта ў вёсцы Лаўласмаа, у 40 хвілінах на паўночны захад ад Таліна. Нарадзіўся 11 верасня 1935 году, перажыў савецкі час. Пасля навучання па класе кампазітара ў Таліне ён пісаў музыку да фільмаў. У 1972 годзе прыняў праваслаўе. У разгар савецкага перыяду усё больш тэкстаў ён пісаў на рэлігійныя тэмы, што й стала прычынай яго адсоўвання ўбок, і, нарэшце, да выгнання ў 1980 годзе ў Аўстрыю, а потым у Берлін. З 2010 года ён зноў жыве ў Эстоніі. Ягоная дарога адкрыцця хрысціянскае веры нанава з’яўляецца сімвалам для яго пакалення.
Калі прырода адыгрывае ключавую ролю ў яго кампазітарскай творчасці, дык перадусім тыя тэксты вядуць яго. Цэнтр Арво Пярта [https://www.arvopart.ee/en/arvo-part-centre/], які з’яўляецца падсумаваннем ягонае працы, знаходзіцца ў лесе. Шырока адкрытая вонкі драўляная архітэктура акунае наведвальніка ў прыроду. У цэнтры ўнутранага двара ў праваслаўных традыцыях аформлена невялікая каплічка. Стары Адам стаіць тварам да Хрыста, новы Адам у атачэнні двух святых Афона ХХ стагоддзя: Сілуана і Сафронія.
Цытаты з Арво Пярта
[1] Пералік знакавых твораў Арво Пярта, даступных на YouTube□ Aliinale Прыемнага праслухоўвання! [1] Здымак (C) Woesinger на падставе ліцэнзіі "Creative Commons" [https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Arvo_P%C3%A4rt.jpg] |