Брат Мэцью з візітам салідарнасці ва ЎкраінеЗ 12 па 17 траўня 2024 г. брат Мэцью з першым душпастрыскім візітам у якасці прыёра Супольнасці наведаў Украіну, каб выказаць салідарнасць і блізкасць Абшчыны Тэзэ да маладзёнаў гэтае краіны, якая так моцна пацярпела па прычыне трагедыі вайны.
Разам з двума іншымі братамі гэтая паездка дазволіла яму памаліцца з моладдзю ва Львове, Цярнопалі і Кіеве, а таксама сустрэцца са шматлікімі сведкамі пакут і мужнасці ўкраінскага народа. Брат Мэцью таксама сустрэўся з некалькімі кіраўнікамі дзвюх Праваслаўных Цэркваў і ўсімі біскупамі Грэка-Каталіцкай Царквы, якія сабраліся на Сінодзе ў Зарваніцкай святыні. У Жытоміры ён прыняў удзел у сустрэчы з настаўнікамі і вучнямі гарадской каталіцкай школы, а потым накіраваўся ў пілігрымку памяці ў гарады Ірпінь і Буча, дзе захаваліся сляды акупацыі расейскімі збройнымі сіламі з вясны 2022 года, каторыя ўсё яшчэ бачныя. У апошні вечар свайго знаходжання ва Ўкраіне, падчас малітвы ў лацінскім касцёле ў Кіеве брат Мэцью сказаў сабранай моладзі: “Мы вяртаемся ў Францыю, але не забудзем вас. Мы збіраемся перадаць вашае мужнае сведчанне маладзёнам, якіх сустрэнем у Тэзэ. Зараз мы перажываем Пасхальны перыяд: часам цяжка паверыць ва Ўваскрасенне, але яно вучыць нас, што апошняе слова не будзе за цярпеннем”. Абшчына дзякуе тым, хто зрабіў гэтае падарожжа ва Ўкраіну магчымым, у прыватнасці розным украінскім Цэрквам, Патрыяршай камісіі па справах моладзі Грэка-Каталіцкай Царквы, Украінскаму Каталіцкаму Ўніверсітэту і Апостальскай Нунцыятуры ва Ўкраіне, а таксама ўсім тым, хто гасціў братоў падчас гэтага падарожжа. Адзін з братоў працягвае гэты візіт, наведваючы цягам наступных дзесяці дзён некалькі іншых гарадоў. Кантакты:
|