2025 | Сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі ў ТэзэВосьмая сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі ў Тэзэ пройдзе з нядзелі 13 ліпеня (прыём у другой палове дня) да пятніцы 18 ліпеня 2025 г. (ад’езд раніцай). Тэмай гэтых дзён будзе «Супольна падарожнічаючы». Гэта будзе міжнародная сустрэча, у якой будзе ўдзельнічаць моладзь з усёй Еўропы і не толькі.
Практычная інфармацыя
Агульны зарыс праграмы
Будуць прапанаваны рэгулярныя штодзённыя малітвы, а ў адным з пакояў, якія звычайна выкарыстоўваюцца для прыёму, будзе створана адмысловае месца для мусульманскай малітвы. Мусульмане і хрысціяне змогуць даведацца, што значыць маліцца за маладых людзей з рэлігійнай традыцыі, адрознай ад іх уласнай. Акцэнт будзе зроблены на сумесных занятках у малых групах і магчымасці сустрэч з іншымі ў вольны час. Сустрэча праходзіць у атмасферы ўзаемапавагі, і гэта з’яўляецца ўмовай удзелу. Імам у супрацоўніцтве з братам Тэзэ будзе весці ранішні абмен думкамі на падставе ўрыўка з Карана, прадстаўленага імамам, і ўрыўка з Бібліі, прадстаўленага братам Тэзэ. У сярэдзіне дня, пасля абеду і па-за вольным часам, каб адпачыць, кожны зможа прыняць удзел у той ці іншай неабходнай дробнай працы: памыць посуд, прыбраць, садоўнічаць, дапамагчы ў агульным абслугоўванні памяшканняў Тэзэ, прыгатаваць ежу, і гэтак далей. Кожнага дня з 17:30 да 19:00 ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у адмысловых семінарах на розныя тэмы: тэмы, звязаныя з адносінамі паміж хрысціянамі і мусульманамі, як й у іншых сустрэчах, прысвечаных розным пытанням. Акрамя хрысціянска-мусульманскай групы, на гэтым тыдні ў Тэзэ будзе прысутнічаць яшчэ некалькі сотняў маладзёнаў. Істотная інфармацыя
|