Супольна падарожнічаючы

Незалежна ад таго, едзеце вы на сваёй машыне ці жадаеце скарыстацца з аўтамабіля некага іншага, адным з варыянтаў з’яўляецца сумесная паездка ў Тэзэ.

Цяперака існуе магчымасць апублікаваць інфармацыю пра сваё падарожжа, каб прыцягнуць больш пасажыраў, або знайсці некага, да каго можна далучыцца, на старонцы для сумеснага выкарыстання аўтамабіляў, у прыватнасці па гэтым адрасе [http://www.blablacar.com]. Існуюць таксама іншыя платформы для сумеснага выкарыстання аўтамабіляў, але менавіта гэтая на дадзены момант з’яўляецца найбольш развітай у Заходняе Еўропе.

Гэтая ініцыятыва з’яўляецца часткаю нашых намаганняў па скарачэнні вугляроднага следу міжнародных сустрэч у Тэзэ.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article39636.html - 26 April 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France