2025 | Група валанцёрскіх пар

Летам у 2025 годзе аднаўляецца работа валанцёрскага атрада, які фармуецца з сямейных пар ва ўзросце да 35 гадоў і без дзяцей.

Штодзённае жыццё будзе складацца, як і для іншых валанцёраў, з удзелу ў малітвах тройчы на дзень, набажэнствах, звязаных з сустрэчамі ды супольным жыццём групы (пасілкі, час на разважанні і дзяленне, хатнія абавязкі). Рассяленне будзе сціплым, асобным, у адным з дамоў, якія прызначаныя на сустрэчы.

Быць часткаю гэтае групы будзе азначаць:

  • □ заставацца ў Тэзэ, пасля выпрабавальнага перыяду, на працягу 3 месяцаў (у некаторых сітуацыях магчымы й карацейшы побыт);
  • □ быць адкрытым і даступным цягам побыту ў Тэзэ;
  • □ актыўна ўдзельнічаць у супольным жыцці групы і ўзбагачаць яе.

Пры неабходнасці вас можа суправаджаць асоба, якая будзе побач, каб выслухаць вас асабіста, а пры жаданні вы зможаце правесці тыдзень у цішыні.

Гэтая група валанцёраў будзе задзейнічана з чэрвеня па верасень 2025 г..

Калі вас зацікавіла гэтая прапанова, калі ласка, запоўніце форму ніжэй і адпраўце яе нам на скрынку longerstay taize.fr. Колькасць месцаў абмежаваная. Мы адкажам тым, хто падае заяўкі, у адпаведнасці з нашай магчымасцю прыняць іх.

PDF - 78.5 kb
Volunteer couples application form

Printed from: https://www.taize.fr/be_article39664.html - 25 April 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France