2025 | Дзяленне і сведчанне праваслаўнай верай

Чацвёрты “тыдзень дзялення і сведчання праваслаўнай верай” пройдзе ў Тэзэ з 17 па 24 жніўня 2025 г..

Усе ўдзельнікі запрошаныя далучыцца да сталых элементаў, прадугледжаных праграмай сустрэч у Тэзэ: супольных малітваў, біблейскіх ўводзінаў, а пасля дзяленні па малых групах ды практычных абавязкаў.

Праваслаўныя літургічныя цэлебрацыі

  • • Аўторак, 19 жніўня, 06:30: Боская Літургія ва ўрачыстасць Перамянення Гасподняга (паводле юліянскага календара), у раманскім касцёле ў вёсцы
  • • Пятніца, 22 жніўня, 20:30: Боская Літургія, якую цэлебруе Мітрапаліт Парыжскі Дзімітрый (Усяленскі Патрыярхат), у Храме Паяднання

Дзелячыся праваслаўнае вераю

  • • Панядзелак і пятніца а 17:30: сустрэча праваслаўных хрысціянаў для абмеркавання пытанняў і зацікаўленасцяў

Сведчанне аб праваслаўнае веры

  • • Аўторак, серада, пятніца, субота а 17:30, адкрытыя для ўсіх ахвотных майстар-класы, якія правядуць праваслаўныя хрысціяне. Тэматыка і прамоўцы будуць апублікаваныя пазней.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article40288.html - 25 April 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France