Пасілкі і дыета

Большасць страў у Тэзэ вегетарыянскія, а ўсе абеды – веганскія. У некаторыя вечары падчас пасілкаў даступныя мясныя стравы.

Адмысловая дыета

Побач з пакоем 10 ёсць спецыяльная чарга для ўсіх (у тым ліку дарослых), каму патрэбныя стравы без глютэна, лактозы, солі або арэхаў. Падрабязную інфармацыю пра меню, прыгатаванае на вялікае кухні, можна атрымаць у Casa і ў пункце выдачы дыетычных страў.

Калі ласка, праверце, ці падыходзяць вам гэтыя стравы, і калі не, запішыцеся на спецыяльнае дыетычнае меню адразу пасля ранішняе малітвы, да 09:15 раніцы, побач з пакоем 10. Кухня павінна ведаць, колькі спецыяльных страў варта прыгатаваць.

Каб даведацца больш пра канкрэтныя харчовыя алергіі, звярніцеся ў El Abiodh, каб атрымаць інфармацыю пра магчымыя варыянты.

 [1]

[1Здымак: Cédric Nisi

Printed from: https://www.taize.fr/be_article41015.html - 9 June 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France