Прэс-рэліз

Прыёр Тэзэ, брат Мэцью, быў прыняты на асабістай аўдыенцыі папам Львом XIV

Пятнічным ранкам, 4 ліпеня, брат Мэцью, прыёр Абшчыны Тэзэ, быў прыняты ў Ватыкане на асабістай аўдыенцыі Святым Айцом, Папам Львом XIV. Гэта была яго першая аўдыенцыя з Папам, які быў абраны 8 траўня.

Сустрэча ў братэрскае атмасферы дала магчымасць абмеркаваць вялікія выклікі хрысціянскага адзінства, экуменічнае сведчанне Тэзэ на працягу больш чым сямідзесяці гадоў і заангажаванне моладзі ў справы міру ды справядлівасці. Акрамя таго, брат Мэцью падарыў Папу Льву буклет з пасланнямі, напісанымі маладзёнамі, якія зараз перабываюць на доўгатэрміновым валанцёрскім побыце ў Тэзэ.

Гэтая аўдыенцыя азначае новы этап у стасунках даверу і дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і экуменічнай супольнасцю Тэзэ, у адпаведнасці са штогадовымі аўдыенцыямі паміж папярэднімі прыёрамі і чарговымі пантыфікамі цягам апошніх некалькіх дзясяцігоддзяў.

Пачатак летняга сезону ў Тэзэ

На працягу лета ў Тэзэ будуць праходзіць міжнародныя сустрэчы, у тым ліку супольныя малітвы з братамі, біблійныя ўводзіны, семінары па розных тэмах; не забракне часу на практычнае заангажаванне. Будуць прысутнічаць усе пакаленні, з асабліваю ўвагаю для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў; адмысловая праграма будзе прапанавана таксама й 15-17-гадовым падлеткам. Запланавана некалькі важных момантаў:

  • • 13-18 ліпеня: 8-ая сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі на тэму “Спадзеючыся звыш усялякае надзеі”, у якой прымуць удзел некалькі імамаў і хрысціянскіх лідэраў.
  • • 17-24 жніўня: 4-ы тыдзень дзялення і сведчання праваслаўнай верай, са спецыяльнымі сесіямі для праваслаўных вернікаў, адкрытымі для ўсіх майстар-класамі і дзвюма літургіямі.
  • • 24-31 жніўня: чарговы Тыдзень разважанняў для моладзі 18-35 гадоў, прызначаны для кожнага маладзёна з гэтае ўзроставае катэгорыі, са шматлікімі семінарамі, якія праводзяцца дакладчыкамі з усіх слаёў грамадства, у тым ліку некалькі сустрэч па тэме гэтага года “Справядлівасць і Супакой”.
  • • Сёлета прыпадацюь таксама два юбілеі: 16 жніўня будзе 20-ая гадавіна смерці засноўніка Абшчыны брата Ражэ, а 20 жніўня будзе 85-ая гадавіна ягонага прыбыцця да вёскі Тэзэ.

Молячыся спевамі Тэзэ падчас Юбілею моладзі ў Рыме

Падчас Юбілею моладзі ў Рыме ў базіліцы Santa Maria in Aracoeli пры Piazza Venezia браты арганізоўваюць малітвы са спевамі Тэзэ:

• Серада 30 ліпеня і чацвер 31 ліпеня а 11:00, 14:30, 16:00 ды а 17:30;
• Пятніца 1 жніўня а 11:00 ды а 14:30.

Дадаткова, у пятніцу 1 жніўня, а 20:00, у касцёле Sant’Ignazio у раёне Campo Marzio пры Piazza Sant’Ignazio адбудзецца вялікая малітва з удзелам некалькіх супольнасцяў.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article41068.html - 7 July 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France