Узроставыя групыз 18 да 29 гадоўна працягу года, ад нядзелі да нядзелі! Непаўнагодовыя павінны мець з сабой падпісаны бацькоўскі дазвол [http://www.taize.fr/IMG/zip/parental_agreement.zip] і павінны мець кагосьці, старэйшага за 18 гадоў, хто будзе з імі цягам знаходжання ў Тэзэ. Калі вы хочаце прывезці групу старэйшай моладзі, глядзіце старонку Арганізацыя паездкі групы моладзі. асобы ва ўзросце 25-35 гадоўЦягам году адбываюцца спецыяльныя тыдні з біблійнымі ўводзінамі для моладзі ва ўзросце 25-35 гадоў, што звычайна праходзяць у ваколіцах Вялікадня, а таксама ў ліпені/жніўні. 15-17 гадовыя асобыНепаўнагадовыя асобы могуць прыехаць да Тэзэ выключна з падпісаным бацьклўскім дазволам, а таксама асобаю-апякуном, якая будзе несці юрыдычыную адказнасць за непаўнагадовага цягам усяго побыту ў вёсцы. Падлеткі 15-17 гадоў могуць перабываць у Тэзэ на працягу года, ад нядзелі да нядзелі, пры ўмове, што характар сустрэчы будзе ім добра патлумачаны. Праверце даты на сёлета. Калі вы прыязджаеце па-за часам часам школьных вакацый, звяжыцеся з намі, каб удакладніць, ці іншыя 15-17-гадовыя асобы будуць у нас на працягу выбранага тыдня. Мы не прымаем моладзь, для якой побыт будзе абавязкам: важна, каб маладзёны добраахвотна і самастойна прынялі рашэнне ўдзелу. У групу павінны быць уключаныя дарослыя апякуны і лідары, старэйшыя за 20 гадоў. Калі вы хочаце прывезці групу моладзі, прачытайце матэрыял Арганізацыя паездкі групы моладзі. старэйшыя за 30 год і сем’і з дзецьміСтарэйшыя за 30 год і сем’і з дзецьмі да 15 гадоў: сардэчна запрашаем у выбраны час на працягу года. Калі ласка, паглядзіце старонку з вызначанымі на гэты год тэрмінамі і ўважліва прачытайце старонкі, якія тычацца старэйшых за 30 гадоў і сем’яў. Ці я магу прыехаць толькі на некалькі дзён?Калі вы не маеце мачымасці прыехаць ад нядзелі да нядзелі, паспрабуйце прыехаць з вечара чацвярга ці раніцы пятніцы і застацца да нядзелі. Патрэбна крыху часу, каб увайсці ў рытм сустрэчаў. Побыт толькі на суботу-нядзелю - гэта занадта мала! У сувязі з правядзеннем штогадовае Еўрапейскае Сустрэчы Моладзі, Тэзэ зачыненае з 22 снежня да 6 студзеня. Мы не прымаем анікога ў гэты перыяд.
|